БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ ЗМЕСТ Рэзюмэ...................................................................... 3 1| Папярэднія заўвагі........................................................ 8 2| Вацлаў Іваноўскі і браты Луцкевічы. Заснаванне БРГ/БСГ.................... 10 3| Першая праграма БСГ.................................................... 13 4| БСГ і партыі іншых народаў............................................... 15 5| У рэвалюцыі 1905–1907 гг................................................. 22 6| Другая праграма БСГ..................................................... 24 7| Нашаніўскі перыяд....................................................... 28 8| Беларуская Рада ў Вільні. Акт 18 лютага 1918 г............................... 31 9| 1917 год. Трэцяя праграма БСГ............................................. 38 10| Усебеларускі З’езд. Абяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.............41 11| Акт 25 Сакавіка. Распад БСГ.............................................. 45 12| Бальшавікі і беларускія нацыянал-камуністы.............................. 48 13| Нараджэнне і смерць ССРБ............................................... 52 14| Кабінет Антона Луцкевіча. Раскол Рады БНР............................... 54 15| Абвяшчэнне незалежнасці ССРБ. Утварэнне і распад СССР.................. 57 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Вялікая Беларуская Рада. Кастрычнік 1917 г. РЭЗЮМЭ Гісторыю Беларусі ХХ ст. немагчыма пісаць без уліку сацыялістычнага руху ў краіне. Спробай стварэння Беларускай рэвалюцыйнай партыі ў 1902 г. і стварэннем Беларускай сацыялістычная грамады(БСГ) у 1903 г. пачалася беларуская рэвалюцыя. Ужо ў першай праграме партыі была вызначана яе стратэгічная мэта, якая стала мэтай усяго беларускага руху ХХ ст. і застаецца мэтай дэмакратычных сіл Беларусі ў ХХІ ст.: незалежная дэмакратычная рэспубліка. Перыяд з 1902 па 1917 г. г. можна характарызаваць як час ідэалагічнай рэвалюцыі. БСГ, якая была ў гэты час адзінай беларускай партыяй, да 1 мая 1918 г. заставалася блокам марксістаў і народнікаў. Авангардную ролю ў партыі адыгрывалі сацыялдэмакраты. Аляксандр Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр 3 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Уласаў былі сябрамі Цэнтральнага Камітэта, абранага ў студзені 1906 г. Сацыялдэмакраты Зміцер Жылуновіч, Язэп Дыла і Аркадзь Смоліч узначальвалі партыю ў 1917–1918 гг. У сувязі з тым, што беларуская нацыя да пачатку ХХ ст. не выкрышталізавалася, партыі даводзілася выконваць таксама культура- і нацыятворчую функцыі. У той жа час беларускі рух стаў часткай вызвольнага руху народаў Расійскай імперыі, а БСГ – актыўнай удзельніцай сацыялістычнага руху ў Расіі. Палітычны этап беларускай рэвалюцыі пачаўся пасля падзення царызму. Партыя была ініцыятаркай З’езду беларускіх арганізацый ў сакавіку 1917 г., З’езду беларускіх арганізацый і партый у ліпені таго ж года. Сябры БСГ адыгрывалі кіруючую ролю ў створанай у ліпені Цэнтральнай Радзе беларускіх арганізацый, а таксама ў Вялікай Беларускай Радзе, якая паўстала ў кастрычніку. Беларускія сацыялісты выступалі за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі. Захоп улады ў Расіі бальшавікамі быў негатыўна ацэнены партыяй. Вялікая Беларуская Рада выступіла з ініцыятывай правесці ў Мінску Усебеларускі З’езд. З такой самай ініцыятывай выступіў і Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. Усебеларускі З’езд(5–18 снежня 1917 г.) выказаўся за адзінства з дэмакратычнай фэдэратыўнай Расіяй і вырашыў вылучыць са свайго складу Усебеларускі Савет(Раду) сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Бальшавікі Заходняй вобласці(так яны называлі Беларусь) і фронту зброяй разагналі З’езд, аднак яго дэлегаты, сабраўшыся ў мінскім дэпо Лібава-Роменскай чыгункі, перадалі ўладу ў Беларусі Радзе Усебеларускага З’езду. Большасць месцаў у Радзе належала сябрам БСГ. 4 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Сябры БСГ адыгралі вырашальную ролю ў абвяшчэнні 9 сакавіка 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі(БНР). 19 сакавіка Рада Усебеларускага З’езду, папоўненая прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў, стала Радай БНР. 25 сакавіка галасамі сяброў БСГ у Радзе БНР была абвешчана незалежнасць Беларусі. Рэспубліка мыслілася яе заснавальнікамі як дэмакратычная прававая сацыяльная дзяржава. Аднак“вялікія дзяржавы”, перш за ўсё Францыя, не былі зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь і Украіна аддзяліліся ад Расіі. Яшчэ ўвосень 1917 г. з БСГ выйшлі яе сябры, якія падтрымалі бальшавіцкую праграму. Заснававаўшы спачатку Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю, яны з вясны 1918 г. пачалі ствараць беларускія секцыі Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў). Выхадцы з БСГ былі ініцыятарамі абвяшчэння 2 студзеня 1919 г. Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь(ССРБ). Створаная як альтэрнатыва БНР, ССБР доўга не праіснавала. Абвешчаная другі раз 31 ліпеня 1920 г., яна стала папярэдніцай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі(БССР), якая ўканстытуявалася ў 1927 г. 25 жніўня 1991 г. БССР стала дэ-факта незалежнай дзяржавай. 19 верасня на карце свету з’явілася Рэспубліка Беларусь. 10 снежня, дэнансаваўшы дагавор 1922 г. аб утварэнні Савецкага Саюза, Рэспубліка Беларусь стала незалежнай дэ-юрэ. Аднак мэта, сфармуляваная беларускімі сацыялістамі ў 1903 г., яшчэ не дасягнутая. 5 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Беларуская Рада ў Вільні. Студзень 1918 г. 6 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ 7 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ 1. Папярэднія заўвагі Ёсць такі выраз: палітыка – гэта мастацтва магчымага. А калі чалавек ці група людзей замахваюцца на немагчымае? Як іх назваць? Палітычнымі авантурыстамі ці рэвалюцыянерамі? У нашым, беларускім, выпадку на немагчымае замахнуліся рэвалюцыянеры. Беларуская рэвалюцыя пачалася ў 1902 годзе. Як нам даводзіць тэорыя, рэвалюцыя складаецца прынамсі з дзвюх фазаў: палітычнай рэвалюцыі папярэднічае ідэалагічная, а калі ўдалася палітычная рэвалюцыя, наступае трэцяя фаза – рэвалюцыя эканамічная. Яшчэ тэорыя вучыць, што кожная рэвалюцыя, зрабіўшы два крокі наперад, робіць крок назад. Беларускія рэвалюцыянеры цягам 1902–1919 гг. замахнуліся на немагчымае: учынілі ідэалагічную і палітычную рэвалюцыю і мусілі адступіць на адзін крок назад. Рэвалюцыю пачыналі маладыя людзі. У маі 1902 г. Аляксандру Бурбісу было 16 год, Антону Луцкевічу – 18, Францішку Умястоўскаму – 20, Івану Луцкевічу – 21, Вацлаву Іваноўскаму – 22 гады, Алаізе Пашкевіч(Цётцы) – 25, Аляксандру Уласаву – 27, і толькі 34-гадовы Казімір Кастравіцкі(Карусь Каганец) быў сапраўдны“дзед”. Усе яны – мабыць, акрамя Бурбіса – дзеці патомных шляхцічаў-дваран, але толькі Іваноўскі ды Алаіза Пашкевіч былі дзецьмі багатых землеўладальнікаў. Амаль усе яны – з рыма-каталіцкіх сем’яў. Выключэнне – Уласаў. Трохі пазней да іх далучацца іншыя дзеці праваслаўных, як Сяргей Скандракоў, і нават сыны святароў, як Аркадзь Смоліч. Амаль усе яны былі з заходніх беларускіх губерняў – Віленскай, Гродзенскай і Мінскай. Адзін Скандракоў нарадзіўся ў Чарнігаўскай губерні. 8 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Першымі пачалі дзейнічаць маладыя людзі з Віленскай губерні, а іх лідарам стаў сын цывільнага генерала Вацлаў Іваноўскі, на той час студэнт Тэхналагічнага інстытута ў Санкт-Пецярбургу. Увесну 1902 г. ён разам з іншымі студэнтамі паспрабаваў стварыць палітычную арганізацыю, якую назвалі Беларускай рэвалюцыйнай партыяй. Была напісана і надрукавана адозва“Да інтэлігенцыі”. Аўтары адозвы заклікалі інтэлігенцыю даць народу асвету на роднай мове і даць народу спазнаць сваё мінулае. Што ж тут рэвалюцыйнага? – спытае каторы скептык. А рэвалюцыйнае было ўжо тое, што партыя назвала сябе беларускаю, бо афіцыйна асобнага беларускага народа не было, а мелася беларускае племя як частка – разам з вялікаросамі і маларосамі – трыадзінага рускага народа. Афіцыйна ў Расійскай імперыі не было і Беларусі – мелася Заходняя Расія(9 губерняў), а ў ёй – Паўночна-Заходні край з шасцю губернямі: Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Ковенскай, Магілёўскай і Мінскай(з іх толькі Ковенская была пераважна літоўскай, а ў Віленскай толькі ў Трокскім павеце літоўцы былі большасцю). Рэвалюцыйным было і тое, што мова беларусаў была названая мовай, а не беларускай гаворкай(наречием) рускай мовы. Рэвалюцыйным было таксама тое, што народу хацелі даць асвету ў яго роднай мове, у той час як беларускае школьніцтва было забаронена. Зноў жа, каб весці асвету, трэба друкаваць кнігі і перыёдыку, а беларускі друк таксама быў забаронены. Беларускія тэксты дазвалялася публікаваць толькі ў працах лінгвістаў, фалькларыстаў, этнографаў. І калі ва ўкраінцаў за расійскім кардонам мелася Усходняя Галіччына, а ў літоўцаў – Занёманская Літва, беларусы свайго культурнага аазісу за мяжою Расійскай імперыі не мелі. І яшчэ адна праблема: падзел беларусаў на праваслаўных і рыма-католікаў. Першых чыноўнікі пісалі рускімі, другіх – палякамі. Першыя прытрымліваліся кірылічнага алфавіту, другія – лацінскага. 9 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ І нарэшце асабовы, псіхалагічны аспект справы. Пачынальнікам беларускага сацыялістычнага руху трэба было плысці супраць плыні, пераадолець супраціў выхаванай у польскіх і вялікарускіх традыцыях радні, супраціў асяроддзя. Лягчэй і грашавіцей было працаваць на польскую і расійскую культуру. А тут пры мізэрных сродках і да таго ж нелегальна або паўлегальна амаль усё належала пачынаць з нуля. Не ўсе вытрымлівалі ціск асяроддзя, не ўсе былі гатовыя разыкаваць дабрабытам і здароўем, не ўсе былі гатовыя да турмы, ссылкі і высылкі на вечнае пасяленне ў Сібір. 2. Вацлаў Іваноўскі і браты Луцкевічы. Заснаванне БРГ/БСГ Спроба стварыць беларускую палітычную арганізацыю была ўчынена ўвесну 1902га, і невядома, як бы разгортваліся падзеі, калі б увосень таго ж года ў сталіцу імперыі не прыехалі з Мінска браты Іван і Антон Луцкевічы. Яны таксама мелі досвед працы ў гуртку, у якім знаёміліся з сацыяльнымі навукамі і вучэннем Карла Маркса. Што кіравала братамі Луцкевічамі, калі яны, прыехаўшы ў Піцер, не згадзіліся з праграмай Беларускай рэвалюцыйнай партыі? Пэўна, разуменне таго, што беларусы ў параўнанні з суседнімі народамі прыпазніліся ў сваім развіцці. Не мог не ўплываць на братоў Луцкевічаў і агульны дух часу і разуменне таго, што Расія была цяжарная рэвалюцыяй. Гэта разумелі нават ва ўрадавых колах імперыі. Супярэчнасці паміж сялянамі і памешчыкамі, работнікамі і фабрыкантамі, паміж тронам і прыгнечанымі народамі, паміж афіцыйнай царквой і іншымі вызнаннямі, атмасфера, у якой была немагчымая нават самая кволая апазіцыйная дзейнасць, у якой нават для стварэння культурна-асветніцкай ці харытатаўнай арганізацыі патрабавалася пераадолець дзясяткі бар’ераў, – усё гэта наэлектрызоўвала атмасферу ў дзяржаве. Канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя адзначаны ростам палітычнай актыўнасці. Першыя партыі пачалі ствараць прадстаўнікі прыгнечаных народаў і выразнікі інтарэсаў прыгнечаных класаў. 10 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Цягам 1887–1902 гг. паўсталі армянская Сацыял-дэмакратычная партыя“Гнчак” і Армянская рэвалюцыйная федэрацыя(Дашнакцуцюн), якая дзейнічала на тэрыторыі Персіі, Расіі і Турцыі, Польская сацыялістычная партыя(ППС), Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы(СДКПіЛ), Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (ЛСДП), Усеагульны габрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі(скарочная назва – Бунд; ад ідышскага слова“бунд” – саюз), Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя(РСДРП), Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі, Рэвалюцыйная украінская партыя(з 1905 г. Украінская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, УСДРП). Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя(ЛСДРП) паўстане ў 1904 г. У 1904 годзе ў Фінляндыі побач з Сацыял-дэмакратычнай партыяй пачне дзейнасць Партыя актыўнага супраціўлення, якая тэрорам будзе супрацьдзейнічаць русіфікатарскай палітыцы царскага рэжыму і абвесціць мэтай сваёй барацьбы незалежнасць Фінляндыі. Выяўляць і адстойваць інтарэсы сялян бралася агульнарасійская народніцкая Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў(ПСР; эсэры). У 1903 г. пачалося фармаванне Украінскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Але раней за эсэраўскія структуры ў Расіі і ва Украіне ўзнікла Польская сялянская партыя. З‘явіліся таксама правыя партыі прыгнечаных нацый. У 1897 г. была заснавана выразна нацыяналістычная і антысеміцкая Нацыянальна-дэмакратычная партыя Польшчы(эндэкі). На хвалі першай расійскай рэвалюцыі пачне афармляцца яшчэ адна правая плынь – польская хрысціянская дэмакратыя(хадэцыя, хадэкі). Падобныя працэсы адбываліся і ў Літве. Як пісаў А. Луцкевіч, заснаванне і дзейнасць нацыянальных сацыялістычных партый у Польшчы, Латвіі, Літве, ва Украіне і нават у Арменіі давала беларусам даволі прыкладаў, які шлях абраць. 11 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Прыехаўшы ў Пецярбург і пазнаёміўшыся з В. Іваноўскім і яго таварышамі, браты Луцкевічы прапанавалі стварыць беларускую рэвалюцыйную партыю, якая б ставіла перад сабою ліквідацыю галоўнай прычыны прыгнечанага стану беларускага народа – самадзяржаўя. А таксама ліквідацыю іншых перажыткаў феадалізму, у прыватнасці буйнога памешчыцкага землеўладання. А як жа быць з асветай народа? Беларусь характарызавалася нізкім культурным ўзроўнем тытульнага народа, адсутнасцю ўласна беларускай буржуазіі, гарадской інтэлігенцыі ды самастойнага навукова-літаратурнага жыцця на беларускай мове. У адрозненне ад Украіны, Беларусь не мела ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Навучанне дзяцей у казённых школах вялося на рускай мове. У рыма-каталіцкіх парафіях духавенства вяло навучанне і выхаванне на польскай мове. І гэта не магло не прывесці маладых беларусаў да канстатацыі відавочнага факту: Беларусь – гэта арэна польска-расійскага супрацьстаяння. Народу пагражала дэнацыяналізацыя, і, рад-няволя, акрамя ўласна палітычнай функцыі, партыя беларускіх сацыялістаў мусіла выконваць таксама культура- і нацыятворчую функцыі. Стварэнне партыі, якая б ставіла мэтай карэннае змяненне дзяржаўнага і палітычнага ладу Расіі, а таксама радыкальныя перамены ў аграрным сектары эканомікі, ніяк не азначала адмену праграмы БРП. Толькі засяродзіцца на выкананні тых культурнаасветніцкіх задач павінна была прыпартыйная структура. Роза Люксембург пісала, што “Беларуская Грамада вымушана была найперш пачаць ад заснавання“Асветніцкага таварыства” дзеля пашырэння элементарнай асветы сярод беларускіх сялян”. Асветніцкім таварыствам Р. Люксембург назвала, трэба думаць, заснаваны ўвосень 1902 г. Круг беларускай народнай прасветы і культуры на чале з Іваноўскім. Браты ж Луцкевічы, найперш Іван, узяліся за стварэнне рэальнай палітычнай партыі. 12 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Пачатковую гісторыю Беларускай рэвалюцыйнай грамады(БРГ) пісаць даволі цяжка, бо не захаваўся архіў партыі. Нічога не застаецца, як выкарыстоўваць успаміны яе сяброў і нешматлікія матэрыялы, якія не прапалі разам з партыйным архівам. Трэба мець на ўвазе і тое, што партыя, якая першапачаткова называлася Беларускай рэвалюцыйнай грамадой, не пазней як у кастрычніку 1904 г. стала называцца Беларускай сацыялістычнай грамадой(БСГ). Перайменаванне партыі А. Луцкевіч тлумачыў тым, што сярод сябраў БРГ/БСГ пераважаў сацыял-дэмакратычны кірунак. За стварэнне Грамады ўзяўся І. Луцкевіч. Будучыя сябры партыі вербаваліся з моладзі, якая паходзіла пераважна з Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў. Працу дзеля стварэння партыі спыніў арышт І. Луцкевіча напярэдадні 1 мая 1903 г. У піцерскіх“прэдварылцы” і“Крестах” яму давялося прабыць да верасня. Выйшаўшы на волю, І. Луцкевіч завяршыў пачатую справу, і ў канцы 1903 г. у Вільні адбыўся І з’езд Беларускай рэвалюцыйнай грамады. 3. Першая праграма БСГ І з’езд партыі прыняў праграму БРГ/БСГ. Як пісаў А. Луцкевіч, праграма партыі была“прымітыўная і нявырабленая”. Праўда, аўтары гэтага дакумента не важыліся назваць яго праграмай. Таму з’езд зацвердзіў не праграму ўласна, а нарыс праграмы. Беларускамоўны тэкст гэтага нарысу, змешчаны ў кнізе Фёдара Турука“Белорусское движение”(Масква, 1921; перавыдадзена ў Мінску ў 1994-м), можна лічыць першапачатковым варыянтам, а“чыставіком” – рускамоўны тэкст, надрукаваны Аляксандрам Шлюбскім у часопісе“Полымя”(1925. № 5), а таксама ў кнізе“Соцылістычны рух на Беларусі ў проклямацыях 1905 году”(Менск, 1927). Найбліжэйшай сваёй мэтай БРГ –“разом з пролетаріатом усих народоў Расейскаго Государства” – ставіла звяржэнне самадзяржаўя. 13 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Другая мэта выкладалася з агаворкай:“Цяперь трудно сказаць, як зложацца палитычные стасунки ў Расеи, а толькі мы з усякаго здарэння будзем карыстаць для таго, каб усе народы мели як найбольшу свабоду, уважаючы за найбольшэе жаданне ў часи капитализму незалежную рэспублику демократычную”. Такім чынам, у першым праграмным дакуменце БРГ/БСГ утрымліваліся пастулаты незалежнасці Беларусі і ўсталявання ў ёй дэмакратычнага рэспубліканскага ладу. БРГ/БСГ выступала за раўнапраўе“нацыянальнасцяў, якія жывуць на агульнай тэрыторыі” і за раўнапраўе“ўсіх грамадзян без адрознення полу, расы, нацыянальнасці і веравызнання”. З культурніцкіх пастулатаў, якія ўтрымліваліся ў праграме БРГ/БСГ, можна вылучыць толькі патрабаванне свабоды друку(але гэта адначасова і палітычнае патрабаванне), а таксама пункт 8:“Дармовая, канешная, поўная наука для ўси[х] на кошт краю” і“адзеление цэрквы ад государства и школы ад церквы”. Па-руску гэты пункт выкладзены наступным чынам:“Бесплатное, обязательное, общее, полное обучение, доставление государством средств для учащихся”. Нічога ў нарысе праграмы БРГ/БСГ не гаварылася аб мовах народаў Беларусі, але калі ўлічыць пастулат аб роўнасці усіх народнасцяў Беларусі, то можна зрабіць выснову, што беларускія сацыялісты выступалі і за роўнасць моваў гэтых народнасцяў. Што тычыцца сацыяльна-эканамічнага блоку нарысу праграмы БСГ/БРГ, то, як можна меркаваць з расстаноўкі прыярытэтаў у ім, ліквідацыя капіталістычнага ладу стаяла на другім плане. І гэта цалкам адпавядала духу позняга марксізму, бо вядома, што ў 1882 г. Фрыдрых Энгельс у адным з лістоў да Карла Каўцкага пісаў, што ліквідацыя нацыянальнага прыгнёту з’яўляецца ўмовай ўсякага здаровага і свабоднага развіцця. У параўнанні з адозвай БРП“Да інтэлігенцыі” нарыс праграмы БРГ/БСГ можна без агаворак лічыць праграмным дакументам палітычнай партыі. 14 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ І такая заўвага. Аляксандр Бурбіс і некаторыя пазнейшыя аўтары пісалі, што БСГ прыняла праграму ППС. Але мы ведаем, што ўзорам для сацыялістычных і сацыялдэмакратычных партый таго часу была Эрфурцкая праграма Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі(1891). Складаючы свае праграмы, сацыялісты іншых краін, у тым ліку польскія, рабілі папраўкі на нацыянальную спецыфіку. Пра тое, што БСГ прытрымліваецца асноваў Эрфурцкай праграмы, на канферэнцыі нацыянальных сацыялістычных партый Расіі ў 1907 г. заявіў І. Луцкевіч. Праграма БСГ была падобная да праграмы ППС толькі тым, што і першая, і другая партыі заявілі аб імкненні да незалежнасці сваіх краін. 4. БСГ і партыі іншых народаў Тое, што беларусы заснавалі сваю сацыялістычную партыю, не засталося па-за ўвагай суседзяў. Інакш і быць не магло. Структуры Усеагульнага габрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі, Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, Польскай сацыялістычнай партыі, Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы, Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі актыўна дзейнічалі і ў Беларусі. У сваіх праграмах усе гэтыя партыі не ўлічвалі спецыфіку Беларусі і яе інтарэсы. Акрамя таго, ППС і ЛСДП выношвалі планы далучэння да будучых польскай і літоўскай дзяржаў беларускіх земляў. Што тычыцца РСДРП і ПСР, то яны і думкі не дапускалі аб аддзяленні Беларусі ад Расіі. Нарэшце, СДКПіЛ выступала нават супраць адраджэння польскай і літоўскай дзяржаў 1 . Асаблівую цікавасць да беларускага сацыялістычнага руху праяўляла ППС. З’яўленне сацыялістычнай партыі ў беларусаў выклікала дваістую рэакцыю Польскай сацыялістычнай партыі. 1.  Не даследавана дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ўкраінскіх партый, але падзеі 1917–1920 і наступных гадоў паказваюць, што яны следам за вядомым гісторыкам і дзеячам Украінскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў Міхайлам Грушэўскім лічылі ўкраінскімі паўднёвыя паветы Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, а таксама значную частку Падляшша і ці не ўсю Чарнігаўскую губерню. 15 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ З аднаго боку, польскім сацыялістам трэба было весці прапаганду і агітацыю сярод беларускага сялянства і мець беларускіх сацыялістаў у якасці саюзнікаў у барацьбе з царызмам. І таму ППС мусіла кантактаваць і нават супрацоўнічаць спачатку з БРП, а потым з БРГ/БСГ. Так, у 1902–1903 гг. лонданскай друкарняй ППС былі выдадзены 3 брашуры на беларускай мове. Калі пачалася расійска-японская вайна, ППС выпусціла па-беларуску дзве пракламацыі – адну разам разам з БРГ, ЛСДП і латвійскімі сацыялдэмакратамі, а другую – разам БРГ. З другога боку, лідараў ППС не магло не насцярожыць тое, што Грамада выступала за скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю і перадачу яе тым, хто на ёй працуе без выкарыстання наёмнай рабочай сілы. Ажыццяўленне гэтага пункту праграмы вяло б да страты эканамічных пазіцый польскіх памешчыкаў 2 і да падрыву польскай нацыянальнай працы ў Беларусі. Акрамя таго, дзеячаў ППС не мог задаволіць пастулат незалежнай Беларусі і тое, што беларускія сацыялісты ніяк не звязвалі будучыню сваёй краіны з Польшчай. Нарэшце, не ў польскіх інтарэсах быў рост нацыянальнай самасвядомасці беларускіх працоўных масаў, асабліва рыма-каталікоў. У 1902 г. дзеля актывізацыі працы ў гістарычнай Літве(г. зн. у былым Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, Беларусі і Літве) ППС вырашыла стварыць сваю філію, якая стала называцца ППС у Літве і дзейнічала на захадзе Беларусі і ў этнаграфічнай Літве. Не пазней як у кастрычніку 1904 г. ППС стварыла новую філіяльную арганізацыю – Сацыялістычную партыю Белай Русі(СПБР), якой належала стаць канкурэнткай БСГ. Але дзейнічала новая структура толькі ў Гродзенскай губерні. У кастрычніку 1904 – ліпені 1906 гг. яна надрукавала па-беларуску 9 пракламацый, якія таксама спрыялі палітычнай асвеце сацыяльных нізоў. 2.  Калі я пішу“польскіх памешчыкаў”, то маю на ўвазе, што большасць рыма-каталіцкай шляхты ў Беларусі была польскаю ментальна, апалячанай, але сваімі продкамі яна мела(бела)русінаў ці літоўцаў. 16 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ БСГ даволі памяркоўна паставілася да СПБР. Яе беларускамоўныя ўлёткі распаўсюджвалі і беларускія сацыялісты. Былі таксама ўчынены крокі дзеля аб‘яднання БСГ і СПБР, аднак яны не прывялі да поспеху. У 1906 г., калі рэвалюцыя ішла на спад і калі ў ППС абвастрыліся рознагалоссі наконт тактыкі і стратэгіі партыі, перасталі існаваць і СПБР, і ППС у Літве. Першая знікла з арэны зусім, другая ж аб’ядналася з Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй. Яшчэ да таго, як ППС стварыла Сацыялістычную партыю Белай Русі, БРГ была запрошана ў Парыж на канферэнцыю рэвалюцыйных і апазіцыйных партый Расіі. Ініцыятырам і арганізатарам канферэнцыі выступіла фінляндская Партыя актыўнага супраціўлення. Канферэнцыя праходзіла не без японскай падтрымкі. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі ПСР, расійскіх лібералаў з“Саюза вызвалення”, ППС, польскіх нацыяналдэмакратаў, Грузінскай партыі сацыялістаў-федэралістаў і Латвійскай сацыялдэмакратычнай рабочай партыі. Адмовіліся ўдзельнічаць у канферэнцыі СДКПіЛ, РСДРП і Рэвалюцыйная ўкраінская партыя. Прадстаўнік БРГ на гэтай канферэнцыі адсутнічаў, аднак партыя падпісалася пад яе рэзалюцыяй. Рашэнні Парыжскай канферэнцыі у пэўнай меры прадвызначылі палітычныя паводзіны рэвалюцыйных і апазіцыйных партый Расіі ў час рэвалюцыі 1905–1907 гг. У красавіку 1905 г. у Жэневе адбылася канферэнцыя сацыялістычных партый Расіі. У ёй, акрамя прадстаўніка БСГ(яго імя ў матэрыялах канферэнцыі не зафіксавана), удзел узялі прадстаўнікі армянскіх Сацыял-дэмакратычнай партыі“Гнчак” і Дашнакцуцюна, габрэйскага Бунда, Грузінскай партыі сацыялістаў-федэралістаў, ЛСДРП, Латвійскага сацыял-дэмакратычнага саюза(ЛСДС), ППС, ПСР і Партыі актыўнага дзеяння. Да таго часу РСДРП раскалолася на аўтаномныя фракцыі меншавікоў і бальшавікоў. Меншавікі, як і СДКПіЛ, ад удзелу ў канферэнцыі адмовіліся. Бальшавікоў прадстаўляў Уладзімір Ленін, аднак доўга на канферэнцыі ён не пабыў. Фармальнай зачэпкай для дэмаршу стала прысутнасць на канферэнцыі прадстаўніка ЛСДС, які ЛСДРП лічыла 17 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ фікцыйнай арганізацыяй. Большасць не падтрымала прэтэнзіі ЛСДРП. Акрамя Леніна і прадстаўніка ЛСДРП, канферэнцыю пакінулі прадстаўнікі“Гнчака” і Бунда. Канферэнцыя прыняла дзве дэкларацыі і шэраг іншых дакументаў. Канферэнцыя заклікала да збройнага паўстання, правядзення Устаноўчага сходу Расіі, абвяшчэння Расіі дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікай і да сацыялізацыі зямлі. Заклікаючы да правядзення Устаноўчага сходу Расіі, канферэнцыя выказалася за тое, каб Фінляндыя і Польшча ўдзел у выбарах у гэты орган не бралі. Для гэтых краін прадугледжвалася скліканне асобных устаноўчых сходаў. Канферэнцыя, акрамя таго, прызнала права Каўказа(на ўвазе мелася Закаўказзе) на аўтаномію і на скліканне асобнага Устаноўчага сходу гэтага рэгіёна. З тае прычыны, што ППС на даўнюю Рэч Паспалітую глядзела як на польскую дзяржаву, а таксама ў сувязі з тым, што адроджаная ў будучыні польская дзяржава мыслілася як поліэтнічнае ўтварэнне, дэлегацыя БСГ выступіла з асобнай дэкларацыяй, у якой выказалася за вылучэнне ў якасці асобнага палітычнага арганізму гістарычнай Літвы. Аднак дэлегацыя БСГ не прапанавала канферэнцыі ўпісаць гэтае жаданне ў тэкст першай дэкларацыі, бо пытанне належала вырашыць агульным паразуменнем сацыялістычных партый усіх народнасцяў, якія насялялі тэрыторыю Літвы і Беларусі. Гэта была вельмі важная заява, зробленая на міжнародным сацыялістычным форуме. Дэлегацыя ППС як прадстаўніца польскага і часткі габрэйскага пралетарыяту на тэрыторыі Літвы і Беларусі далучылася да дэкларацыі БСГ. Думаецца, што разлік ППС быў просты: не дапусціць выпрацоўкі агульнага паразумення сацыялістычных партый Літвы і Беларусі наконт вылучэння гэтай тэрыторыі ў самастойны палітычны арганізм. Запрашэнне БРГ/БСГ на Парыжскую канферэнцыю рэвалюцыйных і апазіцыйных арганізацый, актыўны ўдзел БСГ у Жэнеўскай канферэнцыі паказвае, што партыя беларускіх сацыялістаў была прызнаным суб’ектам агульнарасійскага рэвалюцыйнага руху. 18 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ ПАШКЕВІЧ АЛАІЗА СЦЯПАНАЎНА(1876–1916) Нарадзілася 3.07.1876 г. у фальварку Пешчын Лідскага павета Віленскай губерні(цяпер Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці). Памерла 5.02.1916 г. у в. Новы Двор Лідскага павета, пахавана ў в. Шастакоўцы Лідскага павета(цяпер абедзве вёскі ў Шучынскім раёне). Антон Луцкевіч, які прысвяціў жыццю і творчасці Алаізы Пашкевіч не адну публікацыю, пісаў, што яна паходзіла з багатай, але малакультурнай шляхецкай сям’і. Бацька Алаізы, маючы 300 дзесяцін зямлі, жыў старымі ўяўленнямі аб месцы жанчыны ў сям’і і грамадстве, таму не рупіўся даць сваёй дачцэ належную адукацыю. Перш яна вучылася ў вандроўных хатніх настаўнікаў і займалася самаадукацый. Пазней ёй удалося паступіць у віленскае 7-класнае прыватнае вучылішча Веры Прозаравай. Яна была значна старэйшая за іншых аднакласніц. Як успамінала Юліяна Вітан-Дубейкаўская, жонка архітэктара і беларускага дзеяча Лявона Вітан-Дубейкаўскага, Алаізе патрабавалася дапамога ў вывучэнні асобных прадметаў. Мала таго, вучаніца недаядала, і таму аднаго разу страціла на занятках прытомнасць. Скончыўшы ў 1901 г. вучылішча, Алаіза трохі панастаўнічала, а ў 1902 г. паступіла на курсы выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі Пятра Лесгафта ў СанктПецярбургу, дзе давалі добрыя веды ў педагогіцы, анатоміі, фізіялогіі, фізічнай культуры і гігіене. У Пецярбургу яна здала іспыты за курс казённай жаночай гімназіі. Зноў жа, як пісала Ю. Вітан-Дубейкаўская, у вучылішчы Алаіза была адзінаю вучаніцай, якая называла сябе беларускаю. Ёсць падставы думаць, што на“беларускую веру” яе навярнуў зямляк – сын абшарніка і цывільнага генерала Вацлаў Іваноўскі, які яшчэ падчас вучобы ў 5-й варшаўскай гімназіі заявіў, што ён – беларус. Таму не дзіўна, што, прыехаўшы ў Пецярбург, Алаіза далучылася да гуртка беларускай моладзі, які ўзначальваў Іваноўскі, у той час студэнт Тэхналагічнага інстытута. Можна сцвярджаць, што яна ўвайшла ў Круг беларускай народнай прасветы і культуры – арганізацыю, створаную ў канцы 1902 г. Стараннем кіраўніка Круга беларускай народнай прасветы і культуры Іваноўскага ў канцы 1903 г. выйшла першая ў ХХ ст. беларуская кніжачка мастацкіх твораў. У гэтай кніжачцы(“Калядная пісанка”) былі змешчаны і вершы Банадыся Асакі ды Гаўрылы з Полацка(псеўданімы А. Пашкевіч). Гэта быў яе дэбют. У 1904 г. вершы А Пашкевіч змяшчаліся таксама ў зборніках“Велікодная пісанка” і“Песні”, якія выдаў Круг беларускай народнай прасветы і культуры. 19 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ У 1903 г. А. Пашкевіч была ў ліку першых сябраў Беларускай рэвалюцыйнай грамады, якая не пазней за кастрычнік 1904 г. стала называцца Беларускай сацыялістычнай грамадой(БСГ). Вучоба ў сталіцы, кантакты са студэнцкай моладдзю прывялі да зменаў у характары А. Пашкевіч. Як адзначала Ю. Вітан-Дубейкаўская, маламоўная, спакойная падчас вучобы ў Вільні, у рэвалюцыйным 1905 г. Алаіза стала аратаркай на мітынгах і“будзіла ў слухачоў запал і любоў да прыгнечанага рабочага люду і беларускага сялянства”. Ёсць версія, што свой галоўны літаратурны псеўданім(Цётка) яна атрымала менавіта дзякуючы выступленням на мітынгах.“Во гавора цётка!”, – захапляліся слухачы. Вершы Цёткі“Хрэст на свабоду”,“Мора(Рэвалюцыя народная)” і“Пад штандарам” распаўсюджваліся як улёткі. Была яна і агітатаркай на заводах і фабрыках Вільні ды ў падвіленскіх вёсках. У той час А. Пашкевіч працавала фельчаркай у Нова-Вілейскай бальніцы пад Вільняй і ўцягнула ў рэвалюцыйную дзейнасць сваіх супрацоўнікаў. За гэта ёй пагражала зняволенне, і Алаіза мусіла ў канцы 1905 г. эміграваць. Праўда, у 1906 г. яна як мінімум адзін раз нелегальна прыязджала ў Вільню. У верасні Цётка брала ўдзел у выпуску 1-га нумара першай партыйнай газеты“Наша Доля”. Яе твор“Прысяга над крывавымі разорамі”, надрукаваны ў гэтым нумары, увайшоў у залаты фонд беларускай навелістыкі. 1906 г. быў для Алаізы даволі плённы як для аўтаркі. Як вядома, у тым годзе В. Іваноўскі выдаў “Беларускі лемантар, або Першую навуку чытання”. Рыхтуючы кніжку да выдання, ён паклапаціўся, каб пасля буквара(лемантар і ёсць буквар) дзеці мелі і чытанку. Такую кніжку –“Першае чытанне для дзетак беларусаў” – падрыхтавала Цётка. Такім чынам, сябры БСГ стварылі базу для пачатковага хатняга і нелегальнага школьнага беларускамоўнага навучання дзяцей. Мусіўшы выехаць у Аўстра-Венгрыю, у Львоў, А. Пашкевіч прывезла з сабою і свае паэтычныя творы. Не без дазволу грэка-каталіцкага мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага ў манастырскай друкарні ў Жоўкве пад Львовам свет убачылі дзве кніжачкі яе вершаў:“Хрэст на свабоду” і“Скрыпка беларуская”. Жыццё на нелегальным становішчы, вымушаная эміграцыя, брак сродкаў і паўгалоднае існаванне падарвалі здароўе А. Пашкевіч. У яе пачаўся туберкулёзны працэс. У 1907 г. яна мусіла падацца на лячэнне на вядомы курорт ў Закапанэ. Паправіўшы здароўе, Алаіза жыла ў Кракаве і вучылася на гуманітарным факультэце Ягелонскага ўніверсітэта. Акрамя таго, як сведчылі сучаснікі, яна брала ўрокі акторскага майстэрства. У А. Пашкевіч з 1902 г., калі яна прыехала ў Пецярбург, склаліся добрыя адносіны з літоўскім сацыялдэмакратам Сцяпонасам Кайрысам, які вучыўся тады Тэхналагічным інстытуце. Гэтыя адносіны ўмацаваліся ў 1905 г. У чэрвені 1907 г., едучы з V з’езду Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, які праходзіў у Лондане, Кайрыс наведаў Алаізу ў Закапанэ. У 1909 г. яна нелегальна прыязджала 20 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ ў Расію і пабывала ў Кайрыса ў Самарскай губерні, а ў 1911 г. – у Курскай губерні. Шлюб з Кайрысам і перамена прозвішча далі Цётцы мажлівасць легалізавацца і вярнуцца ў Вільню. Вярнуўшыся на радзіму, яна з галавой кінулася ў культурна-асветніцкую працу, якая ў перыяд рэакцыі і новага рэвалюцыйнага ўздыму была істотнай часткай дзейнасці БСГ. Як акторка, яна была занята ў Першай беларускай трупе Ігната Буйніцкага, якая са спектаклямі ездзіла па Беларусі. Яна арганізавала таемныя беларускія школы ў Вільні, Нова-Вілейцы і павятовым цэнтры Лідзе. У 1914 г. яна стала рэдактаркай часопіса для падлеткаў і моладзі“Лучынка”, які выходзіў у Мінску. Выданне часопіса было спынена ў сувязі з 1-й сусветнай вайной. Пайшоўшы працаваць сястрою міласэрнасці, А. Пашкевіч працягвала беларускую дзейнасць. Класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі згадваў, як у габрэйскім шпіталі“Мішмерас Хойлім”, у якім ён, паранены, лячыўся, Алаіза падкладвала пад падушкі салдат-беларусаў партыйную газету“Наша Ніва”. Служыла яна і ў тыфозным салдацкім бараку. У 1915 г., перад прыходам немцаў у Літву і заходнія паветы Беларусі, было вырашана, што А. Пашкевіч разам з сябрамі Цэнтральнага Камітэта БСГ Іванам і Антонам Луцкевічамі застанецца ў Вільні. Пасля прыходу немцаў адкрыліся новыя магчымасці для беларускай працы. Беларуская мова стала раўнапраўнай з іншымі мовамі народаў Літвы і Беларусі – ідышам, літоўскай і польскай. Яшчэ да афіцыйнага дазволу адкрываць беларускія школы Пашкевіч занялася гэтай справай. Яна стала таксама выкладчыцай на заснаваных у Вільні Беларускіх настаўніцкіх курсах. Акрамя таго, разам з літоўскімі сацыял-дэмакратамі і польскімі сацыялістамі чытала лекцыі ў Рабочым клубе. У рамане Гарэцкага“Віленскія камунары” можна прачытаць такое: у сваіх лекцыях Кайрыс“ухіляецца ў літоўскі нацыяналізм”, а А. Пашкевіч“з аднаго боку – дужа моцна кранае струны рабочага сэрца, а з другога боку – і яна, не-не дый ударыцца ў нацыяналізм беларускі”. Ніхто не скажа, як бы паводзіла сябе А. Пашкевіч у лёсавызначальныя 1917–1920 гг., на баку якой Беларусі – дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі ці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі – яна была б. Фактам ёсць тое, што ў студзені 1916 г. у Вільню прыйшла вестка аб смерці пана Сцяпана Пашкевіча, і дачка паехала хаваць бацьку. А ў роднай старане бушавала эпідэмія тыфу. І Алаіза, кінуўшыся, як сястра міласэрнасці, дапамагаць людзям, заразілася сама. Кваліфікаванай лекарскай дапамогі не было, і А. Пашкевіч адышла ў вечнасць. Творы А. Пашкевіч-Цёткі уключаныя ў навучальныя праграмы, ёй паставілі помнікі на радзіме. У Мінску, Маладзечне і Шчучыне ў яе гонар названыя вуліцы. Яе імя прысвоена навучальным установам, а таксама бібліятэцы ў Мінску. У сталіцы Беларусі на вуліцы А. Пашкевіч усталяваная мемарыяльная дошка. 21 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ 5. У рэвалюцыі 1905–1907 гг. Як прызнаны суб’ект рэвалюцыйнага руху ў Расіі, БСГ брала актыўны ўдзел у падзеях 1905–1907 гг. На расстрэл мірнага шэсця каля Зімовага палаца партыя адгукнулася пракламацыяй “Царава жніво”. Заклікаючы народ да звяржэння царызму, партыя ў сваіх улётках тлумачыла простаму люду, што такое канстытуцыя і навошта яна патрэбная. У сакавіку 1905 г. БСГ брала ўдзел у стварэнні Беларускага сялянскага саюза, які стаў часткай створанага ў канцы ліпеня – пачатку жніўня Усерасійскага сялянскага саюза. Пазней быў створаны Беларускі саюз настаўніцкіх семінарыяў, у які ўвайшлі вучні Маладзечанскай, Панявежскай, Полацкай і Свіслацкай семінарый. Былі арганізаваныя забастоўкі вучняў гэтых устаноў. У час рэвалюцыі быў заснаваны таксама Беларускі настаўніцкі саюз. На сваім з’ездзе ў Вільні настаўнікі запатрабавалі правесці перабудову народнай адукацыі на дэмакратычных пачатках, увесці ў школу навучанне на беларускай мове, а таксама даць настаўнікам права выбіраць свае камітэты. Беларускія сацыялісты стваралі прафесійныя саюзы і арганізоўвалі забастоўкі. Царызм мусіў пайсці на саступкі рэвалюцыйнаму руху прыгнечаных класаў і народаў. У жніўні 1905 г. было абвешчана аб скліканні Дзяржаўнай думы, аднак гэтаму органу меркавалася надаць толькі законадарадчыя функцыі. Да таго ж асобныя катэгорыі падданых Расійскай кароны пазбаўляліся выбарчага права, а само выбарчае права было ўскосным і няроўным. Пайсці на істотныя саступкі сілам рэвалюцыі царызм змусіла кастрычніцкая ўсерасійская палітычная стачка. Дзяржаўная дума атрымлівала заканадаўчыя 22 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ функцыі. Аднак рэвалюцыянерам гэтага было мала. У Беларусі сітуацыя ўскладнілася тым, што назаўтра пасля абвяшчэння царскага маніфеста“аб свабодах”, 18 кастрычніка, у Мінску расстралялі мітынг гараджан. Забітыя былі і ў Віцебску. Разам з эсэрамі БСГ рыхтавала замах на мінскага губернатара Паўла Курлова і пачала збіраць зброю для баявой дружыны. Працуючы ў міжпартыйным забастовачаным камітэце ў Мінску, БСГ брала ўдзел у падрыхтоўцы снежаньскай ўсеагульнай палітычнай стачкі. У горадзе па сігнале І. Луцкевіча з завода Якабсона спынілі працу прадпрыемствы. БСГ удзельнічала таксама ў міжпартыйным бюро для каардынацыі працы ў вёсцы, у якое ўвайшлі прадстаўнікі ПСР і РСДРП. У 1906 г. партыя арганізавала аграрныя забастоўкі ў Мінскім, Лідскім, Навагрудскім ды іншых паветах. На пачатку 1906 г. адбыліся выбары ў І Дзяржаўную думу. БСГ, як і іншыя сацыялістычныя партыі, разлічвала, што рэвалюцыйны рух разгарыцца з новай сілай і што царызм пойдзе на новыя саступкі, таму выбары вырашыла байкатаваць. Тым часам рэвалюцыйны рух занепадаў. Радыкальна настроеную Дзяржаўную думу І склікання царскі ўрад вырашыў распусціць. Тыя партыі, якія байкатавалі выбары, прызналі байкот памылкай. Таму БСГ узяла удзел у выбарах ІІ Дзяржаўнай думы. У канцы 1906 г. яна разам Бундам, ПСР, РСДРП і прафсаюзамі заснавала ў Мінскай губерні левы блок. Ад гэтага блоку было вылучана 7 кандыдатаў, у тым ліку сябар БСГ С. Скандракоў. На губернскіх выбарах гэты блок атрымаў перамогу, аднак вынікі выбараў былі скасаваныя ўладамі. Не ва ўсіх губернях уладам удалося выкарыстаць адміністрацыйны рэсурс, і ІІ Дзяржаўная дума, якая працавала з 20 лютага 1907 г., была больш радыкальная за Думу першага склікання. Таму 3 чэрвеня яна была распушчана. І ў той самы дзень было апублікавана новае палажэнне аб выбарах. 23 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ З тае прычыны, што роспуск Думы і адначасовае змяненне выбарчага заканадаўства без згоды Думы і Дзяржаўнага Савета былі парушэннем закона, падзеі 3 чэрвеня 1907 г. кваліфікуюцца як дзяржаўны пераварот. У час рэвалюцыі БСГ друкавала і распаўсюджвала пракламацыі на беларускай і іншых мовах. У 1905 г. яна карысталася паслугамі нелегальных друкарняў ЛСДП, ППС і РСДРП, а ў 1906–1907 гг. мела сваю друкарню ў Мінску. Гэтая друкарня працавала амаль паўтара года і не была выкрыта царскай паліцыяй. Сваю працу яна спыніла ў сувязі з агульным затуханнем рэвалюцыйнага руху. Нельга было больш рызыкаваць. У краіне перамогу святкавала рэакцыя. Сімваламі часу сталі “сталыпінскія гальштукі”(вяроўкі) і сталыпінскія вагоны. Многія сябры Грамады апынуліся ў турмах, як Аляксандр Бурбіс, Карусь Каганец ці Якуб Колас, былі высланыя з Беларусі, мусілі сысці ў падполле, эміграваць. У літаратуры ёсць звесткі пра двух павешаных сябраў БСГ. Можна сустрэць цверджанне, што ў 1907 г. БСГ спыніла сваю дзейнасць. Сапраўды, у Докшыцах адбылася партыйная канферэнцыя, на якой былі прадстаўлены ЦК, Мінскі і Віленскі камітэты, аднак, як пісаў у сваіх успамінах А. Луцкевіч, на гэтай канферэнцыі быў выпрацаваны план далейшай працы. Партыя выпрацавала тактыку зберажэння, гуртавання і павелічэння сілаў для будучай барацьбы. 6. Другая праграма БСГ У час калядных вакацыяў 1906 г.(паводле новага стылю) у Мінску адбыўся ІІ з’езд БСГ. З’езд прыняў праграму партыі і выбраў Цэнтральны Камітэт(ЦК) Грамады. Праграма БСГ была апублікавана асобнай улёткай. Пазней яе тэкст публікаваў гісторык Аляксандр Шлюбскі(Полымя. 1925. № 5). Нязначна скарочаны тэкст 2-й праграмы БСГ, надрукаваны другім выданнем у партыйнай друкарні, утрымліваецца ў кнігах“Политические партии и политическая полиция”(Масква-Мінск-Гомель, 1996) і“Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст. у дакумэнтах і матэрыялах” (Вільня, 2007). 24 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Калі ў нарысе праграмы 1903 г. налічваецца 336 словаў, дык у праграма 1906 г. была амаль удвая большая – 623 словы. У параўнанні з нарысам праграмы ў ёй больш дэталёва былі прапрацаваныя асобныя палажэнні. Былі ўнесеныя і змяненні. Так, калі ў нарысе праграмы гаварылася, што Грамада з’яўляецца сацыяльна-палітычнай арганізацыяй“беларускага працавітаго народу”, то ў праграме 1906 г. сцвярджалася, што партыя арганізуе“працовиту бедноту Белорусского края без различия национальностей”. Такім чынам БСГ выказала жаданне прадстаўляць не ўвесь беларускі працоўны народ, а ўвесь пралетарыят(у тэрміналогіі Грамады –“працовиту бедноту”) Беларускага краю. Зноў жа, нас цікавіць падыход БСГ да культура-, нацыя- і дзяржаватворчых пытанняў. А адрозненні паміж нарысам праграмы 1903 г. і праграмай 1906 г. даволі істотныя. У гэтай праграме Грамада бачыла будучую Расію як дэмакратычную федэратыўную рэспубліку са свабодным самавызначэннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцяў. БСГ адмаўлялася ад пастулату незалежнасці Беларусі і выстаўляла патрабаванне аўтаноміі Беларускага краю з соймам у Вільні. Такім чынам, партыя лічыла патрэбным адасобіць Беларусь ад літоўскай часткі Паўночна-Заходняга краю. Акрамя таго, яна разглядала Вільню як сталіцу Беларускага краю. Пры рэвалюцыйным звяржэнні самадзяржаўя БСГ партыя лічыла неабходным правесці Устаноўчы сойм для Беларускага краю. Пераход ад незалежніцтва да аўтанамізму тлумачыцца і ўплывам аўстрыйскіх марксістаў, якія шмат зрабілі ў распрацоўцы нацыянальнага пытання, і рашэннямі Жэнеўскай канферэнцыі сацыялістычных партый Расіі, і разуменнем таго, што для незалежнага дзяржаўнага быту Беларусі трэба прайсці стадыі культурна-нацыянальнай і тэрытарыяльнай аўтаноміі, займець моцны пласт нацыянальнай інтэлігенцыі, будучых адміністратараў, суддзяў і г. д. 25 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Выказваючыся за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, БСГ выступала за роўныя правы і культурна-нацыянальную аўтаномію ўсіх народнасцяў, якія жывуць на адной тэрыторыі, за раўнапраўе грамадзян без адрознення полу, рэлігіі, нацыянальнасці і расы, за ліквідацыю саслоўяў. Партыя выказвалася за дармовую поўную і абавязковую адукацыю коштам дзяржавы. Пра мовы навучання ў праграме не гаворыцца, але тэзісы аб роўнасці нацыянальнасцяў і пра нацыянальна-культурную аўтаномію, а таксама пазнейшыя публікацыі на старонках партыйнай газеты“Наша Ніва” даюць падставу сцвярджаць, што беларускія сацыялісты выступалі за навучанне на родных мовах. Сябрамі ЦК БСГ былі абраныя А. Бурбіс, В. Іваноўскі, А. і І. Луцкевічы ды А. Уласаў. У час рэвалюцыі 1905–1907 гг. у Расіі вельмі абвастрылася нацыянальнае пытанне. Актывізавалася створанае яшчэ да рэвалюцыі“Русское собрание”, паўстаў Саюз рускага народа. Гэтыя арганізацыі самымі важнымі структурнымі звеннямі імперыі лічылі праваслаўе і самадзяржаўе, адстойвалі прынцып адзінай і непадзельнай Расіі, у якой не магло быць і мовы аб культурна-нацыянальнай, не кажучы аб тэрытарыяльнай, аўтаноміі. Першынство ў дзяржаве аддавалася рускаму народу (вялікаросам, маларосам і беларусам), аднак імкненне беларусаў і ўкраінцаў развіваць нацыянальную культуру асуджалася як сепаратызм. Этнаграфічныя адрозненні беларусаў і ўкраінцаў ад вялікаросаў належала пераадолець. Да таго ж беларусамі лічыліся толькі праваслаўныя. Усе народы Расіі падзяляліся на прыязныя і непрыязныя. Сярод непрыязных народаў першыя месцы належалі габрэям і палякам. БСГ заклікала беларусаў на паддавацца на антысеміцкую прапаганду і агітацыю.“Як будзе хто вас падмаўляць ісці жыдоў біць – біце яго, забіце, як сабаку шалёнага”, – гаварылася ў адной з улётак БСГ. 26 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Устрывожаная небяспечнай тэндэнцыяй, ПСР на пачатку 1907 г. выступіла з прапановай правесці канферэнцыю, прысвечаную толькі нацыянальнаму пытанню. Запрашэнні былі накіраваныя нацыянальным сацыялістычным партыям. У працы канферэнцыі, якая адбылася 16–20 красавіка 1907 г. у Фінляндыі, бралі ўдзел БСГ(І. Луцкевіч), Сацыялістычная габрэйская рабочая партыя(СГРП), Грузінская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў, Дашнакцуцюн, ППС – Рэвалюцыйная фракцыя 3 і ПСР. Пад канец канфэрэнцыі з’явіўся прадстаўнік ЛСДС, які выказаў падтрымку яе рашэнням. У рэзалюцыі пра абарону правоў меншасці партыі прапаноўвалі забяспечыць у выбарчым заканадаўстве правы нацыянальных меншасцяў. Сацыялістычная габрэйская рабочая партыя паставіла перад канферэнцыяй пытанне аб нацыянальнай і тэрытарыяльнай аўтаноміі. У прыватнасці, стаяла пытанне, як быць з экстэрытарыяльнымі нацыянальнасцямі. СГРП прапаноўвала стварыць для іх экстэрытарыяльныя нацыянальныя саюзы публічна-прававога характару. У гэтым пытанні было прынята дзве рэзалюцыі. У першай з іх гаварылася, што пытанне яшчэ не выйшла з вобласці дыскусій, і таму сацыялістычным партыям рэкамендавалася ўсебакова абмеркаваць яго на сходах і ў літаратуры. У другой рэзалюцыі, прынятай большасцю партый – удзельніц канферэнцыі(устрымаліся ППС і ПСР), прапанова СГРП была падтрыманая, аднак яшчэ належала дэталёва абмеркаваць пытанне пра кампетэнцыі экстэрытарыяльнага нацыянальнага саюза і суадносінах яго кампетэнцый з кампетэнцыямі мясцовага і тэрытарыяльнага самакіравання, а таксама агульнадзяржаўных устаноў. Такім чынам, большасць удзельнікаў канфрэнцыі, у тым ліку БСГ, лічыла, што пытанне аб экстэрытарыяльных нацыянальных саюзах з палітычнай вобласці трэба перавесці ў вобласць прававую, практычную. 3.  У 1906 годзе ППС распалася на дзве палітычныя арганізацыі: ППС-Лявіцу і ППС – Рэвалюцыйную фракцыю. ППСЛявіца выступала за аўтаномію Польшчы ў складзе дэмакратычнай федэратыўнай Расіі, а ППС – Рэвалюцыйная фракцыя(лідар – Юзаф Пілсудскі) стаяла на незалежніцкіх пазіцыях. 27 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Канферэнцыя прыняла таксама рэзалюцыю аб пагромнай палітыцы расійскага ўрада. У ёй гаварылася:“Канферэнцыя заяўляе, што яна лічыць святым абавязкам сабраных партый самым рашучым і актыўным чынам змагацца супраць антысеміцкай і пагромнай палітыкі расійскага ўрада і рэакцыйнай часткі расійскага грамадства, якая, з’яўляючыся самым дзікім выражэннем варварства і ґвалту, разам з тым вядзе да зацямнення класавай свядомасці працоўных масаў і затрымлівае класавае гуртаванне інтэрнацыянальнага змагарнага пралетарыяту і працоўных масаў”. Былі прынятыя і іншыя дакументы, у тым ліку віншаванне Міжнароднаму сацыялістычнаму бюро са святам Першамая. 7. Нашаніўскі перыяд Цяжка сказаць, як склаўся б лёс выдатных беларускіх пісьменнікаў Цёткі, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, дзясяткаў іншых літаратараў, калі б не беларускія сацыялісты. У той час, як браты Луцкевічы былі занятыя партыйным будаўніцтвам, В. Іваноўскі пачаў наладжваць беларускую выдавецкую справу, ствараць, кажучы словамі Р. Люксембург, самастойнае навукова-літаратурнае жыццё на беларускай мове. У гэтай справе Іваноўскаму дапамагалі Карусь Каганец і яго брат Амброжы, а таксама Францішак Умястоўскі. У 1903 г. легальна выйшла першая ў ХХ ст. беларускія мастацкая кніжка – зборнік вершаў Вязанка” Янкі Лучыны. Каб гэтая кніжка магла выйсці ў свет, цэнзуры было паведамлена, што яна напісана па-балгарску. 12 снежня 1904 г. быў апублікаваны ўказ Мікалая ІІ сенату“Аб прадвызначэннях да ўдасканалення дзяржаўнага парадку”, у якім гаварылася: устараніць з цяпер дзеючых пастановаў аб друку лішнія абмежаванні. Пасля гэтага ўказа быў дазволены беларускі друк як кірыліцай, так і лацінкаю. 28 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ У 1906 г. сябар ЦК БСГ Іваноўскі стаў ініцыятарам стварэння ў Пецярбургу выдавецкай суполкі“Загляне сонца і ў наша ваконца”. Узначальваючы гэтую суполку цягам 1906–1913 гг., ён арганізаваў выпуск беларускіх кніг, паштовак і альманаха“Маладая Беларусь”. У 1910–1913 гг. у Пецярбургу дзейнічала таксама паралельнае выдавецтва сябра БСГ Антона Грыневіча. Акрамя легальнай, Іваноўскі вёў нелегальную выдавецкую дзейнасць. У 1906–1907 гг. ён узначальваў партыйнае выдавецтва“Грамада”, якое выпусціла некалькі брашур. У вышэйшых навучальных установах Пецярбурга, дзе жыў і працаваў Іваноўскі, вучылася нямала беларусаў. Як сведчыў А. Луцкевіч, беларуская студэнцкая сям’я гуртавалася вакол Іваноўскага і памочніка бібліятэкара ўніверсітэцкай бібліятэкі Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Іваноўскі і Эпімах-Шыпіла мелі непасрэднае дачыненне да заснавання Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў СанктПецярбургскага ўніверсітэта, старастам якога стаў сябар БСГ Браніслаў Тарашкевіч. Дзейнасць выдавецкай суполкі“Загляне сонца і ў наша ваконца”, выдавецтваў “Грамада” і А. Грыневіча прыпадае на час, які ў гісторыю Беларусі і беларускай культуры ўвайшоў як нашаніўскі перыяд, перыяд, калі ў Вільні выходзіла газета“Наша Ніва”. З прапановай наладзіць выданне партыйнай газеты на канферэнцыі БСГ у чэрвені 1906 г. выступіў І. Луцкевіч, але за рэалізацыю задумы ўзяўся Ф. Умястоўскі, які знайшоў чалавека, згоднага стаць выдаўцом. Так 1 верасня ў Вільні пачала выходзіць газета“Наша Доля”. Газету выдавалі як кірылічнай, так і лацінскай графікай. Аднак радыкальнае левае выданне не магло выходзіць працяглы час. З шасці нумароў газеты чатыры былі канфіскаваныя. Нарэшце 1 снежня 1906 г. выданне было забаронена. Але раней чым“Наша Доля” перастала выходзіць, браты Луцкевічы, В. Іваноўскі, Цётка ды інш. заснавалі газету“Наша Ніва”. Першы нумар“Нашай Нівы” быў надрукаваны 10 лістапада 1906 г. кірыліцай і лацінкай. 29 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ І выходзіла газета да 7 жніўня 1915 г. Першым фактычным рэдактарам яе і вядучым публіцыстам быў А. Луцкевіч. Пасля выпадковага чалавека, Зыгмунта Вольскага, 8 снежня 1906 г. рэдактарам-выдаўцом газеты стаў А. Уласаў. Пошукам сродкаў на выданне“Нашай Нівы” займаўся І. Луцкевіч. Сябры ЦК БСГ браты Луцкевічы і Уласаў вызначалі лінію газеты. Пры газеце працавала выдавецтва, якое выпускала навукова-папулярную, сельскагаспадарчую і мастацкую літаратуру, а таксама календары ў выглядзе кніжак. На базе выдавецтва“Нашай Нівы” ў 1913 годзе паўстала Беларускае выдавецкае таварыства на чале з В. Іваноўскім. Выдавецтва“Нашай Нівы” наладзіла ў 1912 г. выпуск часопіса для сялян“Саха”. Рэдактарам часопіса стаў А. Уласаў, які саступіў пасаду рэдактара-выдаўца газеты “Наша Ніва” Яну Луцэвічу(Янку Купалу). У 1914 г. Уласаў стаў таксама выдаўцом часопіса для падлеткаў і моладзі“Лучынка”. Літаратурным рэдактарам часопіса была Цётка. У планах беларускіх сацыялістаў было наладжванне выпуску жаночага часопіса, аднак здзейсніць задуму перашкодзіла 1-я сусветная вайна. У сувязі з ваеннымі падзеямі, прызывам у царскае войска выдаўцоў і вымушанай эвакуцыяй на ўсход выданне часопісаў“Саха” і“Лучынка”, а таксама“Нашай Нівы” было спынена. Нашаніўскі асяродак стаў цэнтрам, вакол якога гуртаваліся беларускія сілы. Перш-наперш гэта быў партыйны цэнтр, але гэта быў і цэнтр нацыянальна-культурніцкай працы, сувязь з якім трымалі беларускія гурткі іншых гарадоў. У перыяд новага рэвалюцыйнага ўздыму, які пачаўся ў 1910 г., раз на год – на Купалле – у Вільню, нібыта на святкаванне, прыязджалі найбольш актыўныя беларускія дзеячы“дзеля абмену думкамі і вызначэння шляхоў далейшае працы”(А. Луцкевіч). Пэўна, вынікам такога абмену думкамі стаў праграмны артыкул А. Луцкевіча“Што трэба рабіць?”(студзень 1913 г.). Гэты артыкул можна назваць беларускім дакументам канструктыўнага сацыялізму. 30 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Па-ранейшаму ў Паўночна-Заходнім краі востра стаяла нацыянальнае пытанне.“Наша Ніва” вымушана была весці палеміку з расійскімі і польскімі вялікадзяржаўнікамі. І разам з тым БСГ ўзяла на ўзбраенне канцэпцыю краёўства, або мірнага суіснавання і супрацы народаў Беларуска-Літоўскага краю. Дзеля пашырэння гэтай канцэпцыі БСГ у 1912 г.(у час выбарчай кампаніі па выбарах ІІІ Думы) заснавала два новыя друкаваныя органы –“Вечернюю Газету” і“Kurjer Krajowy”. Беларускі рух шырыўся, у ім, апроч сацыялістычнай плыні, абазначыліся хрысціянскадэмакратычная і нацыяналістычная.“Нашай Ніве”, якая вяла палеміку з расійскімі і польскімі вялікадзяржаўнікамі, ужо ў 1914 г. давялося весці палеміку з беларускімі правымі. Орган БСГ,“Наша Ніва” не магла задавальняць інтарэсы правых плыняў. У 1913 г. пачала выходзіць газета„Biełarus”, орган хрысціянскіх дэмакратаў(пакуль што выключна рыма-каталікоў). У літаратуры ёсць сведчанне, што выдаваць сваю газету хадэкам параіў І. Луцкевіч. Культура- і нацыятворчая праца БСГ давала свой плён. Як адзначае гісторык Андрэй Унучак, да 1915 г., калі ў заходнія паветы Беларусі прыйшлі немцы, асновы беларускай нацыянальный ідэі былі ўжо распрацаваныя. Нацыянальная ідэя, ідэя дзяржаўнасці Беларусі была нагэтулькі значнай і моцнай, што, хоць за ёй не было вялікіх фінансаваарганізацыйных рэсурсаў, яе ўжо не маглі ігнараваць ні палякі, ні немцы, ні бальшавікі. Ужо надзвычай складана было заяўляць аб неіснаванні беларускай нацыі, мовы, літаратуры і культуры.“Беларускае пытанне” выйшла за межы ўнутрырасійскага. У сувязі з падзеямі 1-й сусветнай вайны яно стала міжнародным. 8. Беларуская Рада ў Вільні. Акт 18 лютага 1918 г. Яшчэ да прыходу немцаў у Літву і заходнія паветы Беларусі было вырашана, хто з дзеячаў БСГ будзе працаваць на паднямецкай тэрыторыі, а хто – на падрасійскай. Сябар ЦК А. Уласаў быў прызваны ў войска, сябры ЦК А. Бурбіс і В. Іваноўскі мусілі выехаць у Расію, у Вільні заставаліся сябры ЦК І. і А. Луцкевічы, а таксама Цётка. У Мінску палітычную працу было даручана весці Аркадзю Смолічу. 31 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ З прыходам немцаў у Вільні з’явіўся Беларускі клуб, прадстаўленні даваў Беларускі музычнадраматычны гурток. Беларуская мова атрымала роўныя правы з ідышам, літоўскай і польскай мовамі. У канцы 1915 г. былі адчынены першыя легальныя беларускія школы. Была наладжана падрыхтоўка педагогаў, што дало магчымасць да канца 1918 г. адкрыць на паднямецкай тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў 153 беларускія школы. З лютага 1916 г. двойчы на тыдзень выходзіла газета“Гоман”. Легальнай структурай, вакол якой ядналіся беларусы, было Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое служыла прыкрыццём нелегальнага Беларускага народнага камітэта(БНК) на чале з А. Луцкевічам. Працавала і Віленская арганізацыя БСГ. У складзе арганізацыі была ўтворана аўтаномная Беларуская сацыялдэмакратычная работніцкая група(БСДРГ), у якую ўвашлі віленскія рабочыя-беларусы. Прыход немцаў у Літву і Беларусь беларускія сацыялісты вырашылі выкарыстаць разам з габрэямі, літоўцамі і польскімі дэмакратамі для рэалізацыі краёвай ідэі. 19 снежня 1915 г. беларускія, габрэйскія, літоўскія і польскія арганізацыі заснавалі Канфедэрацыю Вялікага Княства Літоўскага, каб супольна дамагацца стварэння на занятых немцамі беларускіх і літоўскіх землях незалежнай“суцэльнай” дзяржавы з гарантыяй правоў усім нацыянальнасцям. Універсал Канфедэрацыі пісаў І. Луцкевіч. У лютым 1916 г. з’явілася адозва“Грамадзяне!”, складзеная літоўскім дзеячам Юргісам Шаўлісам. У ёй гаварылася, што ў склад літоўскабеларускай дзяржавы маюць увайсці прынамсі землі, занятыя немцамі. Гэтаму шляхетнаму праекту не наканавана было здзейсніцца: большасць літоўскага палітычнага класа марыла аб незалежнай Літве з часткай беларускіх земляў у яе складзе; польскія ж нацыяналісты бачылі і Беларусь, і Літву ў складзе адроджанай польскай дзяржавы. Апрача таго, няяснаю была пазіцыя нямецкага ўраду. Магчыма, праект літоўска-беларускай дзяржавы быў бы акцэптаваны Берлінам на самым пачатку сакавіка 1917 г., калі Антон Луцкевіч, Юргіс Шаўліс, Сцяпонас Кайрыс 32 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ і Антанас Смятона прыехалі ў Берлін. Але якраз тады прыйшла вестка аб адрачэнні Мікалая ІІ, і Луцкевіч выехаў у Вільню, а літоўскія дэлегаты засталіся ў Берліне і былі прынятыя райхсканцлерам. Літоўцы далі немцам пэўныя абяцанні, і ўрад Германіі праводзіў у дачыненні да іх палітыку спрыяння. І ўсё ж беларусы не пазбыліся надзеі на стварэнне супольнай з Літвой дзяржавы. 1 верасня 1917 г. на канферэнцыі БНК, БСДРГ і Віленскага камітэта БСГ быў прыняты ўніверсал, у якім беларусы патрабавалі склікання Устаноўчага сойму Беларусі і Літвы. Цяпер беларускія арганізацыі хацелі не суцэльнай(унітарнай) дзяржавы, а федэрацыі, у якой паміж аўтаномнымі Беларуссю і Літвой было б праведзена размежаванне паводле матчынай мовы жыхароў. На Беларускай канферэнцыі, якая адбылася 25–27 студзеня 1918 г., не толькі была пацверджана канцэпцыя беларуска-літоўскай дзяржавы, але і выказана думка, што “да незалежнага гасударственага ядра, якое становяць землі акупацыі, павінна быць далучана і рэшта Беларускіх зямель, каторыя яшчэ астаюцца пад панаваньнем Расеі”. Канферэнцыя абрала Беларускую Раду ў Вільні на чале з А. Луцкевічам. Тым часам бальшавіцкі ўрад Расіі ў спадзяванні на хуткую рэвалюцыю ў Германіі адцягваў падпісанне мірнай дамовы з ёю. 16 лютага 1918 г. немцы пачалі наступленне на Усходнім фронце. І ў той самы дзень Літоўская Тарыба абвясціла пра аднаўленне незалежнасці Літвы. 18 лютага Беларуская Рада ў Вільні на сваім пасяджэнні прыняла напісаную А. Луцкевічам рэзалюцыю, у якой патрабавала, каб цэнтральныя і ўсходнія беларускія землі былі далучаны да астатніх земляў Беларуска-Літоўскага краю“дзеля арганізацыі тут незалежнага дзяржаўнага быту”, каб Гродна і Беласток ні ў якім разе не трапілі ў склад Польшчы. Пералічыўшы крыўды, нанесеныя беларускаму народу за апошні час, нагадаўшы, што беларусы разам літоўцамі цягам стагоддзяў жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Беларуская Рада ў Вільні абвяшчала разарванай дзяржаўную сувязь паміж Беларуссю і Расіяй. 33 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ ЛУЦКЕВІЧ АНТОН ІВАНАВІЧ(1884–1942) Нарадзіўся 17.01.1884 г. у г. Шаўлі Ковенскай губерні(цяпер г. Шаўляй, Літва). Памёр 23.03.1942 г. на перасыльным пункце ў г. Аткарску (Саратаўская вобл., Расія). Пахаваны на гарадскіх могілках у Аткарску. Магіла не захавалася. Сімвалічная магіла на віленскіх могілках Росы. У студзені 2009 г. ва ўрадавай газеце“Звязда” можна было прачытаць такое:“Антон Луцкевіч быў прыкметнай фігурай у самых розных сферах – палітыцы, літаратуры, публіцыстыцы. І чым бы ён ні займаўся, ён быў у авангардзе”. Гісторыкі ведаюць, што ён – адзін з пачынальнікаў і ідэолаг беларускага нацыянальнага і сацыялістычнага руху ХХ ст., яго інтэлектуальную гегемонію ў гэтым руху прызнавала газета тутэйшых польскіх кансерватараў„Słowo”; мова- і літаратуразнаўцы канстатуюць, што ён – аўтар першай граматыкі беларускай мовы і першай беларускай кнігі літаратурнай крытыкі; гісторыкі журналістыкі прызнаюць, што ён напісаў першы перадавы артыкул у першай беларускай газеце ХХ ст. і быў выдатным публіцыстам; марксіст і атэіст, ён быў адным з перакладчыкаў і рэдактарам першага поўнага выдання на беларускай мове Новага Запавету і Псальмаў. Сын афіцэра, а потым чыноўніка Лібава-Роменскай чыгункі, пасля заканчэння Мінскай мужчынскай гімназіі Луцкевіч вывучаў матэматыку ў Пецярбургскім і юрыспрудэнцыю ў Юр’еўскім(цяпер Тартускі, Эстонія) універсітэтах, але дзяржаўныя іспыты не здаваў: час адбірала грамадска-палітычная праца. У 1904 г. яго, студэнта, першы раз арыштавалі. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйных падзеяў 1905 г., у лютым 1906-га ён мусіў пакінуць Мінск, пераехаць у Вільню і працягваць там працу як нелегал. У лістападзе 1906 г. ён стаў фактычным рэдактарам газеты“Наша Ніва”. Апроч“Нашай Нівы”, з 1912 г. Беларуская сацыялістычная грамада выдавала газету„Kurjer Krajowy”, і Луцкевіч быў яе актыўным аўтарам. Публікаваўся ён і ў“Вечерней газете”, якую таксама выдавала БСГ. Быў ён аўтарам расійскіх, украінскіх ды чэшскіх выданняў. Журналісцкая праца і сяброўства ў масонскай ложы дазволіла яму займець шырокае кола знаёмстваў з літоўскімі, нямецкімі, польскімі, расійскімі, украінскімі ды чэшскімі палітыкамі і дзеячамі навукі і культуры. Калі ў 1915 г. царызм сілком гнаў сваіх падданых на ўсход, Луцкевіч разам з братам Іванам, Алаізай Пашкевіч(Цёткай), Вацлавам Ластоўскім ды іншымі застаўся ў Вільні. З тае прычыны, што немцы, якія прыйшлі ў заходнія паветы Беларусі, забаранялі палітычную дзейнасць, былі выкарыстаныя магчымасці Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны(БТДПВ). У гэтым таварыстве Луцкевіч узначальваў школьную камісію. Немалая яго заслуга ў тым, што пад канец 1918 г. на 34 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ паднямецкай тэрыторыі Беларусі працавалі 153 беларускія школы, і ў тым, што ў лютым 1916 быў наладжаны выпуск газеты“Гоман”, у якой ён быў вядучым публіцыстам. БДТПВ служыла шырмаю для нелегальнага Беларускага народнага камітэта(БНК), старшынёю якога быў Луцкевіч. Цягам 1915–1917 ён распрацаваў канцэпцыю адроджанай Беларуска-Літоўскай дзяржавы з дзвюма аўтаномнымі тэрыторыямі. Яму належыць і цяпер актуальная ідэя Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора. Задумам Луцкевіча не наканавана было здзейсніцца. Суседзі Беларусі думалі пра нацыянальныя дзяржавы, і кожны з іх жадаў адарваць хоць бы частку беларускай тэрыторыі. Першым незалежніцкім крокам была напісаная Луцкевічам і прынятая 18.02.1918 г. Беларускай Радай у Вільні, якую ён узначальваў, рэзалюцыя аб разрыве дзяржаўных адносін з Расіяй. Праўда, у тым дакуменце яшчэ пастулявалася адбудова Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Калі ж 23.03.1918 г. стала вядома аб прызнанні Вільгельмам ІІ незалежнасці Літвы, браты Луцкевічы(яны былі ў той дзень у Мінску) угаварылі сваіх аднапартыйцаў, якія яшчэ вагаліся, галасаваць у Радзе БНР за незалежнасць Беларусі. Праект Акту 25 Сакавіка аб незалежнасці БНР пісаў Луцкевіч. 18.09.1918 г. Луцкевіч узначаліў накіраваную ў Кіеў Надзвычайную дэлегацыю Рады БНР. Дэлегацыя вяла перамовы аб прызнанні дзяржаўнай самастойнасьці БНР з урадам Украіны і з прадстаўніком ураду РСФСР у Кіеве. З перамоваў з бальшавіцкім дзеячам Хрысціянам Ракоўскім Луцкевіч зрабіў выснову: Масква прызнае незалежнасць БНР, калі ў ёй будзе ўведзена савецкая канстытуцыя і калі Рэспубліка ўступіць у фэдэратыўныя сувязі з Расіяй. Украіна, якая мела прэтэнзіі на частку беларускіх земляў і залежала ад Нямеччыны, не прызнала БНР, але выдзеліла ёй пазыку, якая дала магчымасць кабінету Луцкевіча весці дзейнасць у Беларусі і вонкі яе. 22.11.1918 Луцкевіч узначаліў новы кабінет БНР – Раду Народных Міністраў. На пачатку снежня 1918 г. ён разам кабінетам мусіў эвакуявацца ў Вільню, а 27.12 пераехаў у Гродна. Ён рашуча выступіў супраць анексіянісцкіх дзеянняў нановапаўсталай польскай дзяржавы. Захопліваць беларускія землі Польшчы дапамагалі нямецкія вайсковыя ўлады. Выводзячы з Беларусі свае войскі, Нямеччына выконвала волю Антанты, перш-наперш Францыі, і саступала беларускую тэрыторыю палякам. Станавілася відавочным, што інтарэсы Беларусі трэба абараняць на Мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы. У сталіцы Францыі дэлегацыя БНР супрацоўнічала з прадстаўнікамі Азербайджана, Грузіі, Латвіі, Паўночнага Каўказа, Украіны ды Эстоніі. Мела яна кантакты і з міністрам замежных спраў Расеі за царом і ў калчакаўскім ды дзянікінскім урадах Сяргеем Сазонавым, а таксама з паслом небальшавіцкай Расеі ў Францыі Васіліем Маклаковым. Навязаў Луцкевіч кантакты і з польскімі дзеячамі. Луцкевіч 35 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ паверыў прэм’ер-міністру Польшчы Ігнацыю Падарэўскаму і на яго запрашэнне выехаў у Варшаву. Выехаць у Польшчу ён мусіў і таму, што 20.08.1919 г. у Закапанэ памёр яго брат Іван, і неабходна было выканаць пэўныя фармальнасці. Варшава стала для Луцкевіча пасткай. Перамовы з польскім урадам так і не адбыліся. Тры яго сустрэчы з Юзафам Пілсудзкім(у верасні і лістападзе 1919 г. ды ў студзені 1920 г.) не далі пазітыўных вынікаў для беларускай справы. Мала таго, Луцкевіча абмежавалі ў праве перамяшчэння. Выехаць з Варшавы ён мог толькі на ўсход. Працяглае знаходжанне Луцкевіча ў Варшаве яго апаненты трактавалі як намер“здаць” Беларусь Польшчы. Пашыраючы міф пра палітычнае паланафільства Луцкевіча, сацыялісты-федэралісты і сацыялісты-рэвалюцыянеры 13 снежня 1919 г. учынілі закалот у Радзе БНР і стварылі“рэвалюцыйны” кабінет на чале з Вацлавам Ластоўскім, паралельны“буржуазнаму” ўраду Луцкевіча, чым істотна аслабілі яго пазіцыі. Змусіўшы кабінет Ластоўскага эміграваць, на пачатку лютага 1920 г. палякі інтэрнавалі Луцкевіча. Не маючы магчымасці працягваць дзейнасць, 28 лютага ён папрасіў Найвышэйшую Раду БНР вызваліць яго ад займаных пасадаў і выехаў у Вільню. Ён працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі, стаяў ля вытокаў Таварыства беларускай школы, узначаліў Беларускае навуковае таварыства, на аснове калекцыяў брата заснаваў пры БНТ Беларускі музей імя І. Луцкевіча і бібліятэку. Вярнуўшыся да актыўнай працы як публіцыст, ён працаваў таксама ў віленскім Беларускім нацыянальным камітэце. Калі ў 1922 так званая Сярэдняя Літва была далучана да Польшчы і былі абвешчаны выбары ў Сойм і Сенат, Луцкевіч узначаліў Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт(БЦВК) і разам з Лявонам Вітан-Дубейкаўскім дасягнуў пагаднення з прадстаўнікамі габрэйскіх, нямецкіх, расійскіх ды ўкраінскіх арганізацый аб стварэнні перадвыбарнага блоку нацыянальных меншасцяў. У выніку пасламі на Сойм і сенатарамі сталі 14 прадстаўнікоў беларускага народа. У польскім парламенце быў створаны Беларускі пасольскі клуб (БПК), статут якога напісаў Луцкевіч. Пасля выбараў Луцкевіча і беларускіх паслоў ды сенатараў пачалі“апрацоўваць” агенты Масквы. Карыстаючы з гэтага, Луцкевіч прапанаваў бальшавікам амніставаць дзеячаў БНР, вярнуць у склад ССРБ адабраныя ў 1919 г. Расіяй усходнія беларускія землі, разгарнуць беларускую культурніцкую працу. Тое, што бальшавікі з 1923 г. пачалі ажыццяўляць гэтыя пункты, нарадзіла ў Заходняй Беларусі прасавецкія настроі. Гэтыя настроі ўмацоўваліся па меры таго, як усё больш антыбеларускай станавілася палітыка польскіх уладаў. Працуючы ў газетах БПК, Луцкевіч не ўхваляў выхад з клуба левых паслоў, якія стварылі асобную фракцыю – Беларускую сялянска-работніцкую грамаду(БСРГ). Калі камуністы запрасілі яго на нараду ў Сопат, дзе вырашалася пытанне аб стварэнні масавай арганізацыі пад той самай назвай, Луцкевіч запрашэнне праігнараваў. Фактычны рэдактар газетаў БСРГ, ён у Грамаду не ўступіў. Гэта дазволіла яму ў студзені 1927 г., калі былі былі праведзеныя масавыя арышты сябраў Грамады, застацца на 36 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ волі. Разам з Уладзімірам Самойлам, Аляксандрам Уласавым ды інш. ён правёў даволі паспяховую выбарчую кампанію ў органы мясцовага самакіравання. Тым часам набліжаліся выбары ў Сойм і Сенат, і ў кастрычніку 1927 г. польскія ўлады вырашылі Луцкевіча ізаляваць. Гэта быў ужо другі арышт Луцкевіча палякамі; першы адбыўся ў 1920 г. Апраўданы судом у маі 1928 г., Луцкевіч адмовіўся ад супрацы з новапаўсталай левай арганізацыяй “Змаганне”, бо яе кіраўнікі нават не хавалі сваіх камуністычных перакананняў. Бачачы, што творыцца ў БССР і як паводзяць сябе камуністы ў Заходняй Беларусі, Луцкевіч у 1929 г. заняў антыбальшавіцкія пазіцыі. Ён ставіў бальшавізм у адзін шэраг з фашызмам і нацызмам. Застаючыся сацыял-дэмакратам, Луцкевіч стаў аб’ектам нападаў як з боку камуністаў, так і з боку хрысціянскіх дэмакратаў, асабіста ксяндза Адама Станкевіча. Пазбаўлены польскімі ўладамі працы ў гімназіі, ён, як сведчыў, доктар Ян Станкевіч, літаральна галадаў, але да канца польскага панавання яму ўдалося захаваць БНТ, музей і бібліятэку пры ім. Новыя“гаспадары жыцця”, якія прайшлі ў Вільню ў верасні 1939 г., арыштавалі Луцкевіча. Гэта быў ужо другі яго арышт бальшавіцкімі органамі; першы, кароткачасовы, меў месца ў ліпені 1920 г. На гэты раз яму належала прайсці Лукішкі ў Вільні,“амерыканку” ў Мінску, Лубянку ў Маскве, перасыльныя пункты ў Балашове і Аткарску. Нам не дадзена ведаць, з якімі думкамі ён, знясілены хваробамі, паміраў далёка ад Беларусі. 37 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ 9. 1917 год. Трэцяя праграма БСГ Калі ў Заходняй Беларусі беларускія сацыялісты дазволілі сабе адступіць ад партыйнай праграмы 1906 г., дык на падрасійскай тэрыторыі заставаліся ёй верныя. У адрозненне ад Заходняй Беларусі, беларусы ў Расіі не мелі магчымасцяў весці нават культурніцкую працу. Выкарыстоўваючы ваеннае становішча, царызм падаўляў усякую ініцыятыву. Адзінай арганізацыяй, якая магла працаваць легальна, было Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Мінскае аддзяленне БТДПВ было прыкрыццём арганізацыі БСГ, якою кіраваў А. Смоліч. Адразу пасля адрачэння Мікалая ІІ(3 сакавіка 1917 г.) у розных гарадах Беларусі, Расіі і Украіны пачалі стварацца беларускія арганізацыі. Старшыня Мінскай арганізацыі БСГ А. Смоліч накіраваў ім і асобным дзеячам запрашэнне ўзяць удзел у З’ездзе беларускіх арганізацый. З’езд сабраўся 25 сакавіка ў Мінску. Перш чым адкрыўся З’езд, была праведзена канферэнцыя арганізацый БСГ. Беларускія сацыялісты прадэманстравалі на канферэнцыі поўную лаяльнасць да Расіі. Будучыню Беларусі яны бачылі“в федеративной Российской Республике”. Канферэнцыя вырашыла“заняться тщательной разработкой этого вопроса, установлением границ автономной Беларуси и войти в связи с разрешением этого вопроса в сношение с соседями(литовцами, украинцами и др.)”. Пасля партыйнай канферэнцыі працу пачаў З’езд беларускіх арганізацый. Для каардынацыі працы арганізацый З’езд абраў 18-асабовы Беларускі нацыянальны камітэт(БНК). Трынаццаць сябраў БНК бясспрэчна былі людзьмі левых перакананняў – сацыял-дэмакратамі і сацыялістамі-рэвалюцыянерамі. Маючы большасць ў БНК, але дбаючы пра агульнанацыянальныя інтарэсы, беларускія сацыялісты пасаду старшыні БНК саступілі абшарніку Раману Скірмунту – як чалавеку даволі вядомаму ў палітычных і дзелавых колах Беларусі, Польшчы і Расіі. 38 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый паклаў пачатак шырокаму руху за нацыянальнае самавызначэнне Беларусі ў форме аўтаноміі. З яго пачалася беларуская палітычная рэвалюцыя. Беларускі рух набыў арганізацыйныя формы. Выбраўшы БНК, З’езд сфармаваў першае нацыянальнае прадстаўніцтва. Мэта БСГ, сфармуляваная ў яе праграме 1906 г., стала мэтай усяго беларускага руху на падрасійскай тэрыторыі. Памылкай беларускіх сацыялістаў было тое, што на чале БНК быў пастаўлены абшарнік. У той час, калі ў краіне абвастралася класава-партыйная барацьба, гэтае рашэнне не пайшло на карысць беларускаму руху. Расійскія левыя спяшаліся даказаць, што беларускі рух узначальваецца памешчыкамі, а правыя – што палякамі, бо для іх кожны католік у Беларусі быў палякам. “Праблема Скірмунта” абмяркоўвалася на партыйнай канферэнцыі ў Петраградзе (4–6 чэрвеня), яна была вырашана на З’езде беларускіх нацыянальных арганізацый і партый 8–10 ліпеня ў Мінску. Замест БНК З’езд абраў Цэнтральную Раду беларускіх арганізацый. Фактычным кіраўніком ЦРБА стаў А. Смоліч, а яго намеснікам – рэдактар газеты“Вольная Беларусь” Язэп Лёсік. У 1917-м БСГ стала сябрам“расійскага Інтэрнацыяналу” – аб’яднання нацыянальных сацыялістычных партый. На Петраградскай канферэнцыі разглядалася платформа гэтага аб’яднання. Грамада дадала да платформы пункт аб незалежнасці. Згаджаючыся з правам кожнай нацыі на самавызначэнне аж да поўнай незалежнасці, БСГ лічыла, аднак, што ў тагачасных умовах аддзяленне якой-небудзь часткі Расіі нашкодзіць справе рэвалюцыйнага пралетарыяту. Улетку 1917-га палякі і ўкраінцы змагаліся за стварэнне ў расійскім войску нацыянальных аддзелаў. Гэтае пытанне таксама разглядала канферэнцыя БСГ. Канферэнцыя прынцыпова выступіла супраць утварэння нацыянальных палкоў, бо яны, на думку беларускіх сацыялістаў, патрэбны былі толькі буржуазіі і контррэвалюцыйным элементам. Гэта было памылковае рашэнне, і сваю памылку беларускія сацыялісты зразумелі, але позна. 39 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Канферэнцыя абрала часовы ЦК БСГ на чале з піцерскім рабочым і пісьменнікам Змітром Жылуновічам(Цішкам Гартным). У кастрычнічку 1917 г. адбыўся ІІІ з’езд БСГ. З’езд прыняў новую праграму партыі і выбраў Цэнтральны Камітэт. У новай праграме БСГ замацавала пастулат Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі. Калі ў праграме 1906 г. гаварылася аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі народнасцяў на адной тэрыторыі, то ў праграме 1917-га ўтрымліваўся параграф аб тэрытарыяльнай і персанальнай аўтаноміі для ўсіх нацыянальнасцяў, аб аўтаноміі для абласцей і грамадаў, якія вылучаюцца эканамічнымі і бытавымі ўмовамі. Пракламавалася поўнае палітычнае і эканамічнае раўнапраўе ўсіх нацыянальнасцяў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі. На думку беларускіх сацыялістаў, сацыяльныя і палітычныя рэформы можна было ўдала правесці толькі пры значным павышэнні культурнага ўзроўню народных масаў. Таму ў новай праграме БСГ меўся асобны раздзельчык“Па нацыянальным пытанні”. Грамада лічыла неабходным: а) шырокае развіццё беларускай нацыянальнай культуры як адзіны шлях да развіцця грамадства і агульнага ўздыму культуры масаў, б) заканадаўчае прызнанне права беларускай мовы на развіццё і ўжыванне ў школе, судзе, адміністрацыйных і грамадскіх установах Беларусі. Патрабуючы аўтаноміі Беларусі, БСГ выступала супраць мытных межаў паміж Беларуссю і іншымі часткамі Расійскай Федэрацыі. Органам заканадаўчай улады Беларусі меркавалася зрабіць Краёвую Раду, а не Сойм, як у праграме 1906 г. Старшынёю новага ЦК быў абраны кааператар і пісьменнік Язэп Дыла, а яго намеснікам – Аркадзь Смоліч. 40 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ 10. Усебеларускі З’езд. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ІІІ з’езд БСГ скончыў сваю працу ўвечары 25 кастрычніка 1917 г., калі бальшавікі пачалі збройны захоп улады. 27 кастрычніка БСГ разам з трымя іншымі арганізацыямі звярнулася з Граматай да беларускага народа. З гэтага дакумента вынікае, што новую ўладу партыя разглядала як пагрозу правам і вольнасцям беларускага народа. Аўтары Граматы заклікалі сыноў беларускай зямлі яднацца вакол Вялікай Беларускай Рады (ВБР) – прадстаўнічага органа, утворанага на ІІ сесіі Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый у кастрычніку 1917-га, і ў якім БСГ адыгрывала вядучую ролю. ВБР таксама звярнулася з адозвай да народа. Трымаючыся прынцыпу федэралізму, яна заявіла, што ў межах аўтаномнай Беларусі ўлада павінна належаць дэмакратычна абранай Краёвай Радзе. У адозве ўтрымліваўся пералік мерапрымстваў, якія належала ажыццявіць дзеля наладжвання нармальнага жыцця ў краіне. Звярталася ўвага на тое, што Беларусь можа быць падзелена паміж суседзямі. Было выстаўлена патрабаванне, каб беларускі народ меў на мірным кангрэсе сваіх правамоцных прадстаўнікоў. Дзеля забеспячэння непадзельнасці Беларусі і абароны кроўных інтарэсаў беларускага народа неабходна было стварыць войска. Каб вырашыць усе гэтыя задачы, патрабавалася ўлада, абраная самім беларускім народам. Дзеля гэтага ВБР ініцыявала з’езд прадстаўнікоў усяго беларускага народа. Была прызначана дата з’езду: 5 снежня. Са сваёй дэкларацыяй выступілі сябры Беларускага абласнога камітэта(БАК) пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. БАК таксама заклікаў правесці з‘езд. Стаўшы на шлях абароны цэласнасці Беларусі, ён увайшоў у кантакт з новымі дзяржаўнымі ўстановамі ў Петраградзе. Пасля перамоваў паміж ВБР і БАК было вырашана, што з‘езд пачнецца ў Мінску 5 снежня. Савет Народных Камісараў(СНК) Расіі даў згоду на яго правядзенне. Дзеля гэтага было выдзелена 50 000 рублёў. Даў згоду і створаны да таго часу СНК Заходняй вобласці і фронту, у якім не было ніводнага беларуса. 41 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Даючы згоду на правядзенне Усебеларускага З‘езду, бальшавікі спадзяваліся, што ён пройдзе як сялянскі з‘езд у супрацы з Мінскім Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў, і што ў выніку будзе створаны Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту. Стаўка рабілася на фракцыю левых сацыялістаў-рэвалюцыянераў і беларускіх бальшавікоў. Мелася спадзяванне на раскол З‘езду. Усяго ў працы Усебеларускага З‘езду ўзялі ўдзел 1872 дэлегаты. Вядучымі партыямі на З‘ездзе былі БСГ і сацыялісты-рвалюцыянеры. Ім удалося выпрацаваць праект пастановы аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краёвай уладзе. Паводле прынятай пастановы, у межах Беларусі ўсталёўваўся дэмакратычны рэспубліканскі лад. Абвяшчалася еднасць Беларусі з Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікай. Для кіравання краем З‘езд вырашыў вылучыць са свайго складу Усебеларускі Савет(Раду) сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Такім чынам, З‘езд не пайшоў на супрацоўніцтва з бальшавікамі Заходняй вобласці і фронту. Апошнія ж не маглі раскалоць Усебеларускі З‘езд і правесці альтэрнатыўны з‘езд. У такой сітуацыі СНК Заходняй вобласці і фронту вырашыў разагнаць прадстаўнікоў народа. Гэта адбылося ўначы з 17 на 18 снежня 1917 г. 18 снежня дэлегаты Усебеларускага З‘езду сабраліся ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі. Яны вырашылі часовай краёвай уладай абвясціць Раду З‘езду. 21 снежня Рада Усебеларускага З‘езду прызнала сябе ўладай і вырашыла дапоўніць свой склад прадстаўнікамі сялян, рабочых і салдатаў, а таксама нацыянальных меншасцяў краю ў асобе іх сацыялістычных партый. Рада абрала прэзідыум(старшыня Іван Серада, намеснік старшыні Язэп Варонка, сакратары Тамаш Грыб і Канстанцін Езавітаў – усе сябры БСГ), а таксама Выканаўчы Камітэт на чале з Варонкам. Можна сцвярджаць, што з прыняццем Усебеларускім З‘ездам пастановы аб краёвай уладзе, аб вылучэнні Беларусі са складу Расіі ў якасці члена федэрацыі беларуская рэвалюцыя з ідэалагічнай фазы канчаткова перайшла ў палітычную. 42 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Абставіны склаліся так, што Выканаўчы Камітэт Рады Усебеларускага З‘езду мусіў перайсці на нелегальнае становішча. Як ужо адзначалася, 16 лютага 1918 г. немцы пачалі наступленне на Усходнім фронце. У ноч з 18 на 19 лютага бальшавікі ўцяклі з Мінска ў Смаленск. Выканаўчы Камітэт Рады Усебеларускага З‘езду выйшаў з падполля. 20 лютага была прынята, а 21-га апублікавана 1-я Устаўная Грамата да народаў Беларусі. Выканаўчы Камітэт браў на сябе часовую ўладу ў Беларусі і абяцаў склікаць Устаноўчы Сойм. Для кіраўніцтва бягучымі справамі ствараўся ўрад Беларусі – Народны Сакратарыят на чале з Я. Варонкам. У Грамаце нічога не гаварылася пра дзяржаўна-прававы статус Беларусі, пра яе адносіны з Расіяй. Прыйшоўшы ў Мінск, немцы скінулі беларускі сцяг з дома, у якім месціўся Народны Сакратарыят, і канфіскавалі яго касу. У цэлым жа нямецкая ўлада беларускую актыўнасць цярпела. Тым часам бальшавікі змушаныя былі зноў сесці за стол перамоваў з Германіяй ды яе саюзнікамі і на гэты раз падпісаць(3 сакавіка 1918 г.) мірную дамову. Беларусь апынулася разрэзанай лініяй фронту на дзве часткі, але прызнавалася расійскай тэрыторыяй. Немцы бралі абавязацельства не падтрымліваць сепаратысцкія рухі на расійскай тэрыторыі і з часам вывесці свае войскі з Беларусі. 9 сакавіка Выканкам Рады Усебеларускага З‘езду выдаў 2-ю Устаўную Грамату. Беларусь у межах колькаснай перавагі беларусаў абвяшчалася Народнай Рэспублікай(БНР). Да Устаноўчага Сойму вышэйшым органам улады БНР абвяшчалася Рада Усебеларускага З‘езду, дапоўненая прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў. Органам выканаўчай і адміністрацыйнай улады станавіўся Народны Сакратарыят. Гарантаваліся правы і свабоды грамадзян: недатыкальнасць асобы і жылля, свабода слова, друку, сходаў і сумлення, права ствараць аб‘яднанні. Усім народам Беларусі давалася права на 43 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ нацыянальна-персанальную аўтаномію, абвяшчалася роўнасць усіх моваў. У Беларусі ўводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень. Лясы, азёры і нетры зямлі абвяшчаліся ўласнасцю Рэспублікі, прыватная ўласнасць на зямлю касавалася. Такім чынам былі закладзены асновы дзяржаўнага, палітычнага і эканамічнага ладу БНР як дэмакратычнай прававой і сацыяльнай дзяржавы. Другую Устаўную Грамату віталі меншавікі, эсэры, ППС, Бунд і іншыя габрэйскія сацыялістычныя партыі. Усе гэтыя партыі накіравалі сваіх прадстаўнікоў у Раду Усебеларускага З‘езду, якая з 19 сакавіка стала Радай БНР. Дзеячы БНР. Сядзяць(злева направа) Аляксандр Бурбіс, Іван Серада, Язэп Варонка, Васіль Захарка; стаяць Аркадзь Смоліч, Пётра Крачэўскі, Канстанцін Езавітаў, Антон Аўсянік, Леанард Заяц. 1918 г. 44 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ У 2-й Устаўнай Грамаце, зноў жа, не было адказу на пытанне: што такое БНР? Гэта складовая частка Расійскай Федэрацыі ці самастойная дзяржава? Агульнарасійскія партыі і партыі іншых народаў разумелі, што БНР – частка федэрацыі, таму і віталі яе абвяшчэнне. Яны цалкам змянілі сваю пазіцыю 25 сакавіка 1918 г. 11. Акт 25 Сакавіка. Распад БСГ Як ужо напісана, 18 лютага 1918 г. Беларуская Рада ў Вільні абвясціла дзяржаўныя сувязі з Расіяй разарванымі. У Заходняй Беларусі палітычная думка ўжо даспела да незалежніцтва, але беларускія сацыялісты, якія дамінавалі ў Віленскай Радзе, жадалі незалежнай беларуска-літоўскай дзяржавы. Пры гэтым яны кіраваліся двума прагматычнымі меркаваннямі: для паспяховага развіцця краіна павінна мець свабодны выхад да мора; для абвяшчэння незалежнасці неабходна мець моцны пласт нацыянальнай інтэлігенцыі, будучых адміністратараў, суддзяў, паліцыянтаў і г. д., а такія кадры могуць нарасці ва ўмовах нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі. Абставіны, якія склаліся на пачатку 1918 г., змушалі беларускіх сацыялістаў не пакладацца на эвалюцыю, а ўчыняць рэвалюцыю, хоць для яе, магчыма, і не выспелі ўмовы. Абставіны былі такія, што Беларусі пагражала раздрабленне. Літоўцы прэтэндавалі на ўсю Віленскую губерню і значную частку Гродзенскай. Латвійскія палітыкі прэтэндавалі не толькі на Дзвінскі, Люцынскі і Рэжыцкі паветы, дзе беларусы былі меншасцю, але і на Дрысенскі павет. Украіна дамаглася ад немцаў прызнання яе правоў на паўднёвыя паветы Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў. Не выключаная была здзелка паміж Германіяй і Польшчай“Беларусь за Познаншчыну”. Пагрозай Беларусі была і магчымая польска-бальшавіцкая здзелка. Каб адстойваць тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, патрабавалася абвясціць яе незалежнасць. Гэта разумелі некаторыя дзеячы БСГ у Мінску, гэта зразумелі дзеячы БСГ у Вільні. І Беларуская Рада ў Вільні вырашыла накіраваць у Мінск сваю дэлегацыю. 45 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ У сваіх успамінах А. Луцкевіч збольшага апісаў падзеі, якія папярэднічалі прыняццю Акту 25 Сакавіка. Ён, у прыватнасці, адзначаў, што сацыял-дэмакраты(Сымон РакМіхайлоўскі, Аркадзь Смоліч, Язэп Лёсік, Аляксандр Прушынскі ды інш.) ужо стаялі на незалежніцкіх пазіцыях. Але яшчэ не ўсе сябры БСГ даспелі да гэтага. Дэлегатам Беларускай Рады ў Вільні, галоўным чынам братам Луцкевічам, належала пераканаць сяброў БСГ – радных БНР, што трэба галасаваць за незалежнасць. І ім гэта ўдалося. 23 сакавіка фракцыя БСГ у Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі аднагалосна вырашыла ўсе свае галасы ў Радзе падаць за незалежнасць. 24 сакавіка а 6-й гадзіне вечара пад старшынёўствам І. Серады пачалося пасяджэнне Рады БНР. Даклад рабіў А. Смоліч. Пасяджэнне доўжылася да самай раніцы 25 сакавіка. І толькі тады была прынятая пастанова: Рада Рэспублікі абвяшчае Беларусь незалежнай і суверэннай дзяржавай і выдае аб гэтым Устаўную Грамату. 3-я Устаўная Грамата, праект якой пісаў А. Луцкевіч і ў якой пацвярджаліся ўсе правы грамадзян, зафіксаваныя ў Грамаце ад 9 сакавіка, была прынятая на дзённым пасяджэнні Рады 25 Сакавіка. Яно пачалося а 12-й гадзіне пад кіраўнцтвам Я. Варонкі. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі прывяло да выхаду з Рады БНР прадстаўнікоў агульнарасійскіх і нацыянальных сацыялістычных партый, якія выступалі за адзінства з Расіяй. Пры гэтым яны ігнаравалі тое, што Усебеларускі З‘езд выказаўся за адзінства з дэмакратычнай, а не бальшавіцкай Расіяй. Бадай, самым галоўным пытаннем, якое стаяла перад урадам БНР, было пытанне аб міжнародным прызнанні Рэспублікі. Пэўныя германскія дзеячы намякалі, што Рэспубліка можа быць прызнаная, калі Рада і Народны Сакратарыят паправеюць. Браты Луцкевічы рэкамендавалі ўключыць у Раду правых, якія(на чале з Р. Скірмунтам) гуртаваліся ў Мінскім беларускім народным прадстаўніцтве. 12 красавіка 1918 г. група сябраў гэтага прадстаўніцтва была кааптаваная ў склад Рады БНР. Было дамоўлена, што будзе сфармаваны новы, кааліцыйны, кабінет. 46 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Перш чым быў сфармаваны новы ўрад БНР, у БСГ адбыўся раскол. З ініцыятывы правых 26 красавіка Іван Серада, Язэп Варонка, Раман Скірмунт, Антон Аўсянік, Павел Аляксюк, Пётра Крачэўскі ды Язэп Лёсік накіравалі Вільгельму ІІ тэлеграму ад імя Рады БНР. Атрымлівалася, што ўся Рада дзякавала кайзеру за вызваленне Беларусі ад бальшавікоў і прасіла ў яго абароны ў імкненні Рады ўмацаваць дзяржаўную незалежнасць і непадзельнасць краіны ў саюзе з Германіяй.“Толькі пад абаронай Германіі, – гаварылася ў тэлеграме, – бачыць Рада шчасце сваёй краіны ў будучыні”. Тэлеграма выклікала абурэнне часткі сябраў БСГ. 1 мая Тамаш Грыб і Палута Бадунова заявілі аб выхадзе з фракцыі Грамады і ўтварэнні асобнай фракцыі Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў(БПС-Р). Новая партыя не парывала з БСГ цалкам. Яна ўваходзіла ў Радзе ў сацыялістычны блок. І хоць у нас няма раскладкі галасоў, але думаецца, што 14 мая за абранне сацыялдэмакрата Я. Лёсіка на пасаду старшыні Рады БНР галасавалі і эсэры. Што ж тычыцца новага кабінета, дык толькі 9 ліпеня Рада Рэспублікі выслухала і ўхваліла дэкларацыю кабінета Р. Скірмунта. Гэта была даволі ўзважаная праграма. І таму за яе галасавалі і сацыялісты. Асобна трэба адзначыць, што Рада, ухваліўшы дэкларацыю кабінета Скірмунта, прыняла і той яе пункт, на моцы якога гербам Беларускай Дзяржавы прызнавалася Пагоня. Праціўнікам новага прэм‘ера і яго кабінета выступіў Я. Варонка, і ён дамогся свайго: 22 ліпеня 1918 г. Рада прызначыла старшынёю Народнага Сакратарыяту І. Сераду. З тае прычыны, што Варонкам быў учынены ў Радзе бязлад, новаму прэм‘еру так і не ўдалося цалкам укамплектаваць свой кабінет. У дні барацьбы вакол прэм‘ерства ад БСГ адкалолася яшчэ адна яе частка. Была ўтворана Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў(БПС-Ф, эсэфы), найбольш віднымі дзеячамі якой былі Язэп Варонка, Канстанцін Езавітаў, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі ды інш. Як і эсэры, эсэфы ўваходзілі ў Радзе БНР у сацыялістычны блок. 47 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Пасля выхаду з партыі эсэраў і эсэфаў у БСГ засталіся толькі сацыял-дэмакраты. Так узнікла Беларуская сацыял-дэмакатычная партыя, найбольш віднымі сябрамі якой былі Вацлаў Іваноўскі, Язэп Лёсік, Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Прушынскі, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Аркадзь Смоліч, Браніслаў Тарашкевіч ды інш. Як пісаў А. Луцкевіч, БСДП не знайшла водгуку ў масах, была малалікая, што і не дзіўна ў аграрнай краіне, у якой практычна адсутнічаў нацыянальны прамысловы рабочы клас і была нешматлікая нацыянальная інтэлігенцыя. Беларусы-рабочыя ў Пецярбургу падтрымалі больш радыкальную Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю. У 1919 г. А. Смоліч напісаў праграму БСДП. Яе папулярны выклад ён апублікаваў асобнаю брашураю, аднак з’езд партыі так і не адбыўся. Хоць і малалікія, сацыял-дэмакраты адыгрывалі ў БСГ, у беларускім руху ў цэлым авангардную ролю. А сам беларускі рух расцвіў, як пісаў А. Луцкевіч, пад чырвоным сцягам сацыялізму. 12. Бальшавікі і беларускія нацыянал-камуністы Калі ўвесну 1917 г. упаўнаважаныя З‘ездам беларускіх нацыянальных арганізацый дэлегаты прыехалі ў Петраград выкласці пастулаты беларускага руху, дзеячы Часовага ўраду Расіі іх праігнаравалі. Іншая была пазіцыя партыі, якая жадала сама захапіць уладу. Гэта не значыць, што бальшавікі прыхільна ставіліся да беларускага руху. Наадварот, бальшавіцкія дзеячы, якія працавалі ў Беларусі, былі яго ворагамі. Але бальшавіцкая партыя ад іншых адрознівалася строгай дысцыплінай, і калі не ўсё, дык вельмі многае залежала ад думкі правадыроў. Ленін разумеў, што яго партыя можа выдатна сыграць на трох праблемах: вайна, зямля і нацыянальнае пытанне. Нежаданне Часовага ўраду даваць аўтаномію Беларусі ды іншым рэгіёнам Расіі падказала Леніну ў кастрычніку 1917 г., што трэба напісаць пра 48 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ “неадкладнае(немедленное) аднаўленне поўнай свабоды для Фінляндыі, Украіны, Беларусі, для мусульманаў і г. д.” як мэту бальшавікоў. У гутарцы ж з беларускім эсэрам і адным з ініцыятараў Усебеларускага З’езду Яўсеем Канчаром ён прызнаваўся, што станоўча ставіцца да лозунгу аўтаноміі Беларусі таму, што разглядае яго як сродак барацьбы з Часовым урадам. Захапіўшы ўладу, бальшавікі неўзабаве апублікавалі дэкларацыю правоў народаў Расіі. Гэты дакумент нельга назваць прававым актам. Абвясціўшы права народаў Расіі“на свободное самоопределение, вплоть до отделения и образования самостоятельного государства”, Ленін і народны камісар у справах нацыянальнасцяў Іосіф Сталін не прапісалі механізм рэалізацыі гэтага права. Абяцаныя канкрэтныя дэкрэты, якія вынікалі б з гэтай дэкларацыі, так і не былі распрацаваныя. Зрэшты, права народаў на самавызначэнне прызнавалася бальшавікамі толькі да студзеня 1918 г. На змену гэтаму праву прыйшло права працоўных на самавызначэнне. Новы паварот у нацыянальнай палітыцы бальшавікоў адбыўся пасля рэвалюцыі 9 лістапада ў Германіі. Немцы адыходзілі, а бальшавікі ішлі на захад, дзе ўжо існавалі Украінская і Беларуская народныя рэспублікі, а таксама Літоўская, Эстонская і Латвійская рэспублікі. Бальшавікі вымушаныя былі ствараць альтэрнатывы гэтым утварэнням. Акрамя таго, ствараючы новыя савецкія рэспублікі, бальшавікі разглядалі іх як буфер паміж Расіяй і капіталістычным светам. Ужо 23 снежня 1918 г. Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт(УЦВК) прызнаў савецкія рэспублікі Балтыі і Украіны. У гэтым ланцугу савецкіх рэспублік меўся разрыў – Беларусь. Той факт, што ў снежні 1918 г. у Беларусі не была абвешчана сацыялістычная савецкая рэспубліка, добра патлумачыў гісторык Рыгор Лазько: у адрозненне ад Украіны, Латвіі, Літвы ды Эстоніі, у Беларусі не было сваіх бальшавікоў. Бальшавікі былі, але беларусаўбальшавікоў – вельмі мала, і сярод іх не было прыкметных постацяў. Ствараць жа урад 49 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Беларусі з сябраў Паўночна-Заходняга камітэта бальшавіцкай партыі, сярод якіх не было ніводнага беларуса, не выпадала. Яшчэ на пачатку восені 1917 г. у Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе пачаўся першы падзел. У Петраградзе, дзе было нямала беларусаў – рабочых, салдат і матросаў, – з БСГ вылучылася вялікая(да 500 чалавек) група яе сябраў, у асноўным рабочых. Потым да гэтай групы далучылася Гельсінфорская арганізацыя БСГ(каля 200 чалавек, пераважна матросы). Так паўстала Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя(БСДРП). Дату афармлення БСДРП назваць цяжка, затое можна сказаць, што яе лідарам быў выпускнік Віленскага настаўніцкага інстытута Аляксандр Чарвякоў. І можна сказаць, што партыя не парывала сувязяў з БСГ. У кастрычніку 1917-га Чарвякоў быў дэлегатам на ІІІ з’езд Грамады, а ў снежні браў удзел ва Усебеларускім З’ездзе. У красавіку 1918 г. на аснове БСДРП была створана беларуская секцыя Расійскай камуністычнай партыі бальшавікоў[РКП(б)]. А яшчэ раней на падставе дэкрэта СНК ад 31 студзеня быў створаны Беларускі Нацыянальны Камісарыят(БНК, Белкамнац) як аддзел Народнага Камісарыяту Расіі ў справах нацыянальнасцяў(Наркамнац). Камісарам БНК прызначылі Чарвякова. Вакол БНК, які вёў шырокую культурна-асветніцкую працу і выдаваў першую беларускую савецкую газету“Дзянніца”, гуртаваліся і камуністы, і сацыял-дэмакраты, і сацыялісты-рэвалюцыянеры, і беспартыйныя, і будучыя дзеячы БНР і БССР. Спробы БНК разгарнуць сваю працу на тэрыторыі Беларусі, не занятай немцамі, натыкаліся на супраціў Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б). Адносіны Белкамнаца і Наркамнаца таксама не былі ідылічныя. Дастаткова сказаць, што ад лютага 1918-га да сакавіка 1919-га памянялася 5 камісараў БНК. Не складваліся адносіны Паўночна-Заходняга абласнога камітэта і з беларускімі секцыямі РКП(б). Асноўная супярэчнасць датычыла нацыянальнага пытання. Так, 50 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ беларускія секцыі Масквы і Петраграда праз БНК звярнуліся да абкама з прапановай аб прадстаўленні падсавецкай частцы Беларусі аўтаноміі ў складзе РСФСР або перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую камуну. У адказ абкам перайменаваў Заходнюю вобласць у Заходнюю камуну. Не знаходзілі разумення беларускія секцыі і ў кіраўніцтве РКП(б). Прапанова стварыць пры ЦК бальшавіцкай партыі беларускую секцыю са сваім Цэнтральным Бюро(ЦБ) і пашырыць яе дзейнасць на паднямецкую частку Беларусі была адхілена. І ўсё ж беларускія секцыі працягвалі сваю працу. Акрамя Петраграда і Масквы, яны былі створаны, прынамсі, у Варонежы, Казані, Казлове, Невелі, Саратаве і Тамбове. Віленская Беларуская Канферэнцыя. Студзень 1918 г. 51 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Пасля рэвалюцыі 9 лістапада ў Германіі, калі адбыўся чарговы паварот у нацыянальнай палітыцы бальшавікоў, стала магчымым правесці канферэнцыю секцый. Канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б) адбылася 21–23 снежня 1918 г. Яна абрала 5-асабовае Цэнтральнае бюро, у якое ўвайшлі былы старшыня ЦК БСГ Зміцер Жылуновіч, былыя сябры Грамады Язэп Няцецкі і Аляксандр Чарвякоў. Кандыдатам у сябры ЦБ стаў былы старшыня ЦК БСГ Язэп Дыла. Можна сказаць, што ў бальшавіцкай партыі аформілася беларуская нацыяналкамуністычная плынь. І былыя сябры БСГ, марксісты, адыгрывалі ў ёй вядучую ролю. 13. Нараджэнне і смерць ССРБ Канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б), якая скончылася 23 снежня, выказалася за стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. А 25 снежня Сталін запрасіў да сябе адказных работнікаў Белнацкама і папрасіў беларусаў прапанаваць кандыдатуры ў Часовы савецкі ўрад Беларусі. У склад гэтага ўрада беларускія камуністы вылучылі 15 чалавек. На пасаду старшыні ўрада яны прапанавалі кандыдатуру Змітра Жылуновіча. Як відаць, беларусы, вырашылі заняць усе пасады ва ўрадзе. Але бальшавікі паламалі гэты намер. Яны настаялі на тым, каб ва ўрад увайшлі 8 беларускіх камуністаў і 8 прадстаўнікоў Паўночна-Заходняй арганізацыі РКП(б). Потым ва ўжо гатовы і аддрукаваны спіс сябраў ураду бальшавікі ад рукі ўпісалі яшчэ двух дзеячаў сваёй Паўночна-Заходняй арганізацыі. 30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася VI канферэнцыя Паўночна-Заходняй арганізацыі РКП(б), якая абвясціла сябе І з’ездам Камуністычнай партыі(бальшавікоў) Беларусі(КП(б)Б). У абранае з’ездам 15-асабовае Цэнтральнае Бюро партыі трапілі толькі 2 беларускія камуністы. Пратэсты Жылуновіча не дапамаглі. Ён вымушаны быў падпарадкавацца рашэнням Масквы. І хоць маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада, напісаны Жылуновічам, 52 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ падпісалі толькі пасля 2 гадзін ночы 2 студзеня 1919 г., днём нараджэння Савецкай Беларусі лічыцца 1 студзеня 1919 г., бо так распарадзілася Масква. Савецкая Беларусь стваралася як альтэрнатыва БНР. Антыбээнэраўскім духам прасякнутыя і зварот І з‘езду КП(б)Б да працоўных Савецкай Беларусі, і маніфест Часовага ўраду Беларусі. Акрамя таго, стварэннем Савецкай Беларусі замыкаўся ланцуг буферных савецкіх рэспублік. Ужо праз два тыдні пасля публікацыі маніфесту Часовага работніча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі, 16 студзеня 1919 г., ЦК бальшавіцкай партыі вырашыў адарваць ад Беларусі яе смаленскія землі, а таксама Віцебскую і Магілёўскую губерні, бо, маўляў, яны не мяжуюць з капіталістычным Захадам. Астатнія беларускія землі было вырашана аб’яднаць з ССР Літвы. На гэты раз супраць дзеянняў Масквы выступілі і лідэры КП(б)Б. Аднак дамагчыся свайго ім не ўдалося. 2–3 лютага 1919 г. адбыўся Усебеларускі з’езд Саветаў, удзльнікамі якога амаль выключна былі бальшавакі. Масква накіравала ў Мінск“правую руку” Леніна, старшыню УЦВК Якава Свярдлова. З’езд прыняў канстытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі(ССРБ), Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыума УЦВК аб прызнанні новай дзяржавы Расіяй, і той жа З’езд пад яго дыктоўку дружна прагаласаваў за аб’яднанне нованароджанай ССРБ, якая страціла тры губерні, з ССР Літвы. 27 лютага 1919 г. Савецкая Беларусь перастала існаваць. На мапе з’явілася Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі(ССРЛіБ, Літбел) са сталіцай у Вільні. Перастала існаваць і КП(б)Б. Літбелам кіравала КП(б)ЛіБ. У кіраўніцтве гэтай партыі не было ніводнага беларуса. 53 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ 14. Кабінет Антона Луцкевіча. Раскол Рады БНР Калі ў Германіі адбылася рэвалюцыя і да ўлады прыйшлі сацыял-дэмакраты, у Мінску палічылі, што на чале ўрада БНР павінен таксама стаяць сацыял-дэмакрат. 11 лістапада 1918 г. Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду Народных Міністраў. На пасаду старшыні Рады Міністраў прызначылі А. Луцкевіча. У кааліцыйны кабінет Луцкевіча ўвайшлі сацыял-дэмакраты і сацыялісты-федэралісты. Намеснікам старшыні ўраду стаў А. Смоліч. 22 лістапада кабінет пачаў дзейнасць. Кабінету Луцкевіча не наканавана было ажыццявіць сваю праграму. Нямецкія войскі адыходзілі, і на іх месца прыходзілі бальшавікі. Узнікла неабходнасць пакінуць Мінск. Спачатку ўрад БНР пераехаў у Вільню, а 27 снежня – у Гродна. У канцы лістапада склаўся тактычны саюз БНР і Літвы. Атрымаўшы ад Германіі ў сваё валоданне значную частку Віленскай і Гродзенскай губерняў, Літва не магла ўзяць гэтыя тэрыторыі пад свой кантроль: не хапала людзей, якія б ведалі мову народа і мелі навыкі адміністравання. Літоўская Тарыба згадзілася кааптаваць у свой склад прадстаўнікоў Беларускай Рады ў Вільні, а ў літоўскім урадзе было створана Міністэрства беларускіх спраў на чале з Я. Варонкам, якое прызначыла камісараў у беларускія паветы. Адроджаная 11 лістапада 1918 г., ужо ў снежні Польская дзяржава пачала захоп беларускіх земляў. Нямецкія вайсковыя ўлады пад дыктоўку Антанты не давалі беларусам фармаваць мілітарныя структуры, перашкаджалі дзейнасці беларускіх камісараў у паветах і стваралі рэжым найбольшага спрыяння палякам. Каб суняць польскія апетыты, на мяжы 1918 і 1919 г. Луцкевіч піша ноты ўраду Польшчы і спрабуе дастукацца да вялікіх дзяржаў. Становіцца відавочным, што лёс Беларусі будзе вырашацца за яе межамі, а таму беларуская дэлегацыя павінна прысутнічаць у Парыжы, дзе 18 студзеня 1919 г. пачалася мірная канферэнцыя. 54 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Тым часам Польшча, якая атрымала істотную матэрыяльную падтрымку Злучаных Штатаў і Францыі, працягвала захоп заходнебеларусіх земляў. Працаваць у Гродне ўраду БНР не выпадала, а Вільня апынулася пад бальшавікамі. У сярэдзіне сакавіка 1919 г. Луцкевіч з сябрамі свайго кабінета выехаў у Берлін, дзе ўжо знаходзіўся і заснаваў беларускую дыпламатычную місію А. Смоліч. У Берліне Луцкевіч кантактаваў з вядомым дзеячам сацыял-дэмакратыі Карлам Каўцкім. Можна думаць, што не без дапамогі Каўцкага місія БНР у Берліне 4 мая 1919 г. была зарэгістравана Міністэрствам замежных спраў Германіі. 55 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ У Парыжы Луцкевіч супрацоўнічаў з дэлегацыямі паўсталых на тэрыторыі былой Расійскай імперыі дзяржаў. Дзякуючы кантактам з Зігфрыдам Мэеровіцам(Латвія) і Яанам Поскам(Эстонія), удалося заснаваць вайскова-дыпламатычную місію БНР у Рызе, якая была акрэдытаваная пры ўрадах гэтых краін. Праца місіі распаўсюджвалася таксама на Фінляндыю. У Парыжы Луцкевіч сустракаўся і з міністрам-прэзідэнтам Польшчы Ігнацым Падарэўскім. Падарэўскі запрасіў беларускага прэм’ера ў Варшаву. Кіруючыся правілам“мы гаварылі і будзем гаварыць з усімі”, Луцкевіч выехаў у Польшчу. Пакуль Луцкевіч быў у Парыжы, у цэнтры Еўропы разгарэлася польска-савецкая вайна за Літву і Беларусь(так яе сутнасць вызначыў Ленін). Польшчу падтрымлівалі Злучаныя Штаты і Антанта, асабліва Францыя. 24 красавіка 1919 г. Войска Польскае ўзяло Вільню, а 8 жніўня прыйшло ў Мінск. Яшчэ не ведаючы, што іх чакае, беларусы амаль усюды сустракалі палякаў як вызваліцеляў ад бальшавіцкага тэрору. На другі дзень пасля прыходу Войска Польскага ў Мінск быў створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт(ЧБНК) на чале з сацыял-дэмакратам А. Прушынскім. ЧБНК сваімі задачамі лічыў разгортванне культурна-асветніцкай і гаспадарчай працы. Луцкевіч, які прыехаў у Варшаву з канкрэтнай мэтай(“дабіцца за ўсякую цану магчымасьці арганізацыйнай працы для нашага ўраду і арганізацыі аружных сіл – хаця бы ў форме міліцыі”), яшчэ не здагадваўся, што трапіў у пастку, што дарога ў Парыж, дзе пераможцы кроілі карту Еўропы, яму зачынена. Дабіцца, каб Рада Міністраў БНР займалася ў Мінску арганізацыяй краю, Луцкевічу не ўдалося, затое яму ўдалося атрымаць дазвол на скліканне Рады Рэспублікі. Але перш, 22 кастрычніка 1919 г., Пілсудскі“ўзаконіў” Беларускую Вайсковую Камісію(БВК), задачай якой было фармаванне беларускіх вайсковых частак. У сувязі з тым, што старшыні БВК П. Алексюку, як пісаў адзін сучаснік, межы камісіі“сталіся зацесныя”, бо ён рабіў“высокую” палітыку”, фактычным кіраўніком БВК стаў А. Прушынскі. 56 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Неўзабаве Прушынскі і яго калегі маглі пераканацца, што БВК – прадукт польскай палітычнай гульні, што стварыць беларускае войска палякі не дадуць. За час, які Луцкевіч правёў у Парыжы і Варшаве, у кіраўніцтве БНР супраць яго склалася змова, якую ўзначалілі В. Захарка і П. Крачэўскі. Працяглае знаходжанне Луцкевіча ў Варшаве апаненты трактавалі як намер“здаць” Беларусь Польшчы. Пашыраючы міф пра палітычнае паланафільства Луцкевіча, сацыялісты-фэдэралісты і сацыялістырэвалюцыянеры 13 снежня 1919 г. учынілі закалот у Радзе БНР і стварылі“рэвалюцыйны” кабінет на чале з Вацлавам Ластоўскім, паралельны“буржуазнаму” ўраду Луцкевіча. Рада БНР раскалолася. Яе эсэфаўска-эсэраўскую частку ўзначаліў П. Крачэўскі як старшыня, а прыхільнікі Луцкевіча, з увагі на цяжкія ўмовы працы, надалі правы Рады БНР 5-асабовай Найвышэйшай Радзе Рэспублікі. Пераследам і расправамі палякі змусілі кабінет Ластоўскага падацца на эміграцыю. Луцкевіча ж, які выехаў у Варшаву, інтэрнавалі. Не маючы магчымасці працягваць дзейнасць, 28 лютага 1920 г. Луцкевіч папрасіў Найвышэйшую Раду БНР вызваліць яго ад займаных пасадаў, перадаў свае паўнамоцтвы А. Смолічу і выехаў у Вільню. 15. Абвяшчэнне незалежнасці ССРБ. Утварэнне і распад СССР Акупацыйны рэжым, устаноўлены польскім урадам, не мог не выклікаць антыпольскія настроі. Гэтыя настроі ўмела выкарыстоўвалі бальшавікі. Не маючы гарантый прызнання БНР з боку Масквы, на саюз з імі пайшлі беларускія эсэры. Бальшавікі, якім даводзілася змагацца на некалькіх франтах, гатовыя былі пайсці на значныя тэрытарыяльныя саступкі Польшчы. У Беларусі расійска-польская мяжа магла прайсці па Бярэзіне. Аднак Варшава жадала бачыць у складзе Польскай дзяржавы Правябярэжную Украіну, і 7 мая 1920 г. Войска Польскае ўвайшло ў Кіеў. Утрымаць жа такі вялікі абшар(ад Дзвінска да Кацярынаслава) палякі не маглі і ўжо ў чэрвені мусілі пакінуць Кіеў. 57 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ СМОЛІЧ АРКАДЗЬ АНТОНАВІЧ(1881–1938) Нарадзіўся 17.09.1891 г. у в. Бацэвічы Бабруйскага павета Мінскай губерні(цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці). Забіты 17.06.1938 г. у турме ў г. Омску(Расія). Месца пахавання невядомае. 25.06.1919 г. прэм’ер-міністр БНР Антон Луцкевіч пытаўся:“Дзе Смоліч?”.“Смоліч невядома дзе сядзіць”, – пісаў у тым самым месяцы сакратар Рады БНР Пётра Крачэўскі. А Смоліч апынуўся перад выбарам: навука ці палітыка? І, выбраўшы навуку, падаўся ў Вільню. Там ён рыхтаваў да друку сваю першую і, як потым выявілася, класічную кнігу –“Геаграфію Беларусі”. Кнігу настолькі беларускую, што яе забаранілі ў чатырох краінах: Латвіі, Літве, Польшчы і Савецкім Саюзе. Паходзіў Смоліч са святарскага роду. Таму зусім натуральна ён апынуўся ў ліку вучняў Мінскага духоўнага вучылішча, а потым і семінарыі, але па бацькавых слядах не пайшоў. Перш быў паступіў у Кіеўскі політэхнічны інстытут, але перадумаў і стаў студэнтам Інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства ў г. Нова-Александрыя(з 1921 г. зноў Пулавы, Польшча). Доўга Смоліч не павучыўся, бо ў лютым 1910 г. за арганізацыю 2-х студэнцкіх дэманстрацыяў і страйку яго выключылі з інстытута. Вярнуцца ў інстытут Смоліч здолеў толькі у 1913 г., калі з нагоды 300-годдзя дынастыі Раманавых была абвешчана амністыя. З пачаткам 1-й сусветнай вайны Смоліч разам з інстытутам эвакуяваўся ў Харкаў. Праслухаўшы тэарэтычны курс і прайшоўшы ў 1916 г. практыку, Смоліч, аднак, не стаў абараняць дыпломную працу. Яшчэ ў 1915 г. у лісце да таварышкі па партыі Алаізы Пашкевіч(Цёткі) ён пісаў, што яго сілы“цяпер асабліва патрэбныя ў Мінску, каб разгарнуць беларускую палітычную працу”. Пераехаўшы ўвосень 1916 г. у Мінск, ён уладкаваўся статыстыкам у губернскім земстве і вёў працу ў Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Адначасна ён узначаліў нелегальную арганізацыю Беларускай сацыялістычнай грамады(БСГ). Менавіта як старшыня Мінскай арганізацыі БСГ адразу пасля падзення царызму стаў ініцыятарам склікання З’езду беларускіх арганізацый 25–27 сакавіка 1917 г. З’езд абраў Смоліча сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта(БНК). А перад З’ездам адбылася канферэнцыя арганізацый БСГ, якая абрала яго сябрам Цэнтральнага бюро партыі. Няма сумненняў, што гэта Смоліч напісаў праект праграмы БСГ, якую ў кастрычніку прыняў партыйны з’езд. За аснову ж праект праграмы быў прыняты ў чэрвені на партыйнай канферэнцыі, якая між іншым 58 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ пастанавіла вырашыць“праблему” старшыні БНК памешчыка Рамана Скірмунта. Дзеля гэтага ў ліпені 1917 г. быў скліканы З’езд беларускіх арганізацый і партый. Замест БНК была абрана Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый(ЦРБА), і Смоліч стаў яе фактычным кіраўніком. У кастрычніку, калі на ІІ сесіі ЦРБА была ўтвораная Вялікая Беларуская Рада, Смоліч заняў пасаду намесніка старшыні гэтай інстытуцыі. Як вядома, Вялікая Рада ініцыявала скліканне Усебеларускага З’езду. Смоліч, намеснік старшыні БСГ(абраны на гэтую пасаду партыйным з’ездам у кастрычніку 1917-га), уваходзіў на З’ездзе ў сацыялістычны блок. Яго абралі сябрам Рады Усебеларускага З’езду, якая 19 сакавіка 1918 г. стала Радаю БНР. А раней(20 лютага) яго прызначылі сябрам 1-га Ураду Беларусі – народным сакратаром асветы. З 14 мая гэтую пасаду ён спалучаў з пасадаю намесніка страшыні Рады, а не пазней як 25 мая на яго ўсклалі таксама абавязкі народнага сакратара нацыянальных спраў. На жаль, амаль нічога невядома пра дзейнасць Смоліча ў ліпені 1918 г., калі фармаваліся кабінеты Рамана Скірмунта ды Івана Серады. Можна думаць, што ён быў лаяльны да іх. Вядома тое, што ў жніўні ён стаў старшынёй мандатнай камісіі Рады. 9 кастрычніка Народны Сакратарыят накіраваў яго ў склад Надзвычайнай беларускай дэлегацыі ва Украіну, якую ўзначальваў А. Луцкевіч. 22 лістапада ён стаў у міністрам земляробства ў кабінеце Луцкевіча, а 7 снежня – яшчэ і намеснікам старшыні Рады Народных Міністраў. Выехаўшы ў Гродна, ён 15–16.12.1918 г. правёў Беларускі сялянскі з’езд Гродзенскага павета, у выніку якога былі створаны павятовая Рада і арганізацыйны камітэт дзеля склікання Беларускага з’езду Гродзеншчыны. Рэалізаваць задуманае Смолічу не давялося: урад накіраваў яго ва Украіну. З Кіева ён мусіў ехаць у Вінніцу, а выканаўшы даручэнне – праз Вену, Зальцбург і Мюнхен – у Берлін. Апынуўшыся 15.03.1919 г. у нямецкай сталіцы, ён заснаваў там Дыпламатычную місію БНР. 21 сакавіка Рада Міністраў пры БНР прыняла пастанову аб прызначэнні Смоліча пасланнікам БНР у Берліне і на кароткі час накіравала яго ў Варшаву. У сталіцы Польшчы ён сустракаўся з Юзафам Пілсудзкім, іншымі польскімі дзеячамі, выслухоўваў іх прыгожыя словы і прадставіў Ігнацыю Падарэўскаму праект беларуска-польскага паразумення, першы пункт якога – прызнанне ўрадам Польшчы Урада БНР. У канцы мая Смоліч узяў удзел у інаўгурацыйным пасяджэнні Польска-Беларускага таварыства, аднак у яго кіраўніцтва не ўвайшоў. Ён выклікаў у Варшаву Браніслава Тарашкевіча, наказаў яму стварыць беларускую арганізацыю Віленшчыны і Гродзеншчыны, стварыць беларускую прэсу, засноўваць беларускія школы і выдавецтвы, а сам выехаў у Вільню рыхтаваць да друку“Геаграфію Беларусі”. Гэта не значыць, што Смоліч цалкам адлучыўся ад палітычнай дзейнасці. Яму даводзілася выязджаць у Коўна і Варшаву дзеля перамоваў з літоўскім дзеячамі Антанасам Смятонаю і Юргісам Шаўлісам, але ў Берлін ён не вярнуўся. 59 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Як толькі надарылася магчымасць, Смоліч выехаў у Мінск. Яго ўдзел у сустрэчы сябраў сеньёрэнканвента Рады БНР з Пілсудскім(19 верасня 1919 г.) быў толькі эпізодам, больш ён працаваў як культурнік і кааператар у Часовым Беларускім нацыянальным камітэце(з 10 сакавіка 1920 г. – намеснік старшыні), у заснаванай на базе школьнай камісіі ЧБНК Мінскай беларускай школьнай Радзе(пазней Беларуская цэнтральная школьная рада), у Беларускім саюзе сельскай гаспадаркі, які з рознымі змяненнямі праіснаваў у БССР да кастрычніка 1929 г., учыняў захады дзеля адкрыцця настаўніцкіх курсаў у Мінску і Слуцку. І пісаў праграму Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, папулярны выклад якой выдаў асобнай брашурай. Тым часам інтэрнаваны польскімі ўладамі ў Варшаве Луцкевіч мусіў пайсці ў адстаўку. 28 лютага 1920 г. ён перадаў Смолічу паўнамоцтвы старшыні Рады Народных Міністраў. Пасля адстаўкі Луцкевіча ў Мінск прыбыла дэлегацыя на чале з дзеячам Польскай сацыялістычнай партыі Леанам Васілеўскім. 20–24 1920 г. яна вяла перамовы з сябрамі Найвышэйшай Рады БНР, а таксама са Смолічам, Вацлавам Іваноўскім ды ксяндзом Адамам Станкевічам. Польская дэлегацыя адмовілася прызнаць незалежнасць Беларусі, аднак пайшла на саступкі ў галіне культуры і асветы і згадзілася вылучыць на гэтыя мэты пэўныя сродкі. Ліпеньскі(1920) наступ Чырвонай Арміі змусіў Смоліча выехаць у Вільню. Калі старую сталіцу захапіла беларуска-літоўская дывізія Люцыяна Жалігоўскага і на пэўны час склаліся больш спрыяльныя ўмовы для беларусаў, Смоліч актыўна працаваў як кааператар. У 1921 г. ён увайшоў у Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны і Беларускае навуковае таварыства, стаў першым старшынёй Таварыства беларускай школы. Акрамя таго, ён быў сябрам заснаванага ў красавіку 1921 г. Камітэта беларуска-польскага збліжэння і сябрам кароткатэрміновага Дзяржаўнага Камітэта БНР, які замяніў сабою Найвышэйшую Раду. Працуючы ў Віленскай беларускай гімназіі, Смоліч дасканаліў“Геаграфію Беларусі”. У 1922 і 1923 кніга выйшла 2-м і 3-м выданнямі. Калі выйшла 3-е выданне“Геаграфіі Беларусі”, Смоліч быў ужо ў Мінску. У ССРБ ён пераехаў у жніўні 1922 г. – там заставалася яго большая дачка, там яго хацелі бачыць беларускія камуністы. Вярнуўшыся ў Мінск, Смоліч з галавой кінуўся ў навуковую і грамадскую працу. Разам з былым старшынёй БСГ Язэпам Дылам ён правёў першае раянаванне ССРБ і атрымаў за гэта рэвалюцыйную падзяку. У 1924 г. ён стварыў Цэнтральнае бюро краязнаўства і быў яго першым старшынёй, яму належыць ініцыятыва склікання 1-й глебазнаўчай канферэнцыі. У 1925 г. ён стаў намеснікам старшыні Інстытута беларускай культуры(ІБК; правобраз Акадэміі наук) і кіраваў арганізацыяй навуковай працы гэтай установы. Ён жа наладзіў працу друкарні ІБК і выданне навуковых працаў. Ён адзін з заснавальнікаў Камісіі натуральных прадукцыйных сіл пры Дзяржаўнай планавай камісіі ССРБ (потым пры ІБК) і аддзела прыроды і народнай гаспадаркі ІБК. Ён жа прапанаваў стварыць у Мінску Навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі, распрацаваў яго структуру і пэўны час 60 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ узначальваў у ім аддзел сельскагаспадарчай эканомікі. Прапаноўваў ён заснаваць у Мінску і Інстытут прамысловасці і нават стварыў адпаведную камісію спецыялістаў. Яму ж належыць ініцыятыва выдаваць сельскагаспадарчы і краязнаўчы часопісы“Плуг” і“Наш край”. Вярнуўшыся ў Беларусь, Смоліч абараніў дыпломную работу і сам займаўся навуковымі даследаваннямі. Ён лічыцца заснавальнікам беларускага ландшафтазнаўства, у сферу яго зацікаўленняў уваходзіла сельскагаспадарчае раянаванне. Навукова-арганізацыйную працу Смоліч спалучаў з педагагічнай. Двума выданнямі выйшаў яго падручнік“Кароткі курс геаграфіі Беларусі”. Разам з Мікалаем Азбукіным ён напісаў таксама падручнік “Геаграфія пазаеўрапейcкіх краёў(Азія, Афрыка, Амерыка, Аўстралія, Акіянія і Антарктыда)”. У 1927 г. яму было прысвоена званне прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта(БДУ). У 1930 г. працы Смоліча“Размяшчэнне насельніцтва на тэрыторыі БССР” і“Сельскагаспадарчыя раёны БССР” былі ўганараваныя Малым залатым медалём Дзяржаўнага рускага геаграфічнага таварыства. Афіцыйнае паведамленне пра высокую ўзнагароду прыйшло ў БДУ 24 чэрвеня 1930 г., а 26 чэрвеня яго арыштавалі ў“справе” так званага Саюзу вызвалення Беларусі. Калегія АГПУ СССР 10 красавіка 1931 г. вырашыла саслаць яго на 5 гадоў у г. Аса(цяпер Пермскі край, Расія). Потым месцам ссылкі стаў г. Ішым Цюменскай вобласці, дзе ён працаваў у педагагічным вучылішчы. І ў ссылцы Смоліч займаўся даследаваннямі. Яго апошняя праца“Зона ліставых лясоў і займішчаў Заходняй Сібіры на мерыдыяне Ішыма” засталася ў рукапісе. 17 чэрвеня 1937 г. Смоліча арыштавалі зноў, а 10 чэрвеня 1938 г.“тройка” Омскага ўпраўлення НКВД вынесла яму смяротны прысуд. У 2017 г. у БДУ адбылася міжнародная канферэнцыя географаў, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння прафесара А. Смоліча. На геаграфічным факультэце быў адчынены кабінет эканамічнай геаграфіі яго імя. А ў 2018 г. у яго гонар назвалі адну з вуліц у Мінску. 61 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ Поспехі Чырвонай Арміі ва Украіне дазволілі 4 ліпеня пачаць новае наступленне ў Беларусі. Перад Чырвонай Арміяй была пастаўлена задача ўзяць Варшаву і, пры спрыяльных умовах, рухацца на Берлін. Чырвоная Армія наступала імкліва. 11 ліпеня яна ўвайшла ў Мінск, а 14-га была ў Вільні. У гэтыя дні перастала існаваць ССР Літвы і Беларусі. Створаная 27 лютага 1919 г., de facto яна перастала існаваць ў ліпені таго ж года, калі Войска Польскае ішло на ўсход. De jure ССРЛіБ перастала існаваць 12 ліпеня 1920 г. У гэты дзень быў падпісаны савецка-літоўскі мірны дагавор, і Расія прызнала Літоўскую Рэспубліку. Расія перадала гэтай дзяржаве цалкам або часткова Ашмянскі, Віленскі, Гродзенскі, Лідскі і Свянцянскі паветы, а таксама беларускую частку Ковенскай губерні з Браславам і Сувалкаўскую губерню. Улада на тых тэрыторыях, якія Масква прызнавала беларускімі і якія былі ачышчаныя ад польскіх войскаў, перадавалася ў рукі Мінскага губернскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта(ВРК) на чале з А. Чарвяковым. Уваходзілі ў ВРК таксама прадстаўнікі беларускія эсэраў і заснаванай у студзені 1920 г. на тэрыторыі, акупаванай палякамі, Беларускай камуністычнай арганізацыі(лідар – былы сябар БСГ Усевалад Ігнатоўскі). З дазволу Масквы ВРК рыхтаваў абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі. Адстойваючы дзяржаўную цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах і выступаючы за стварэнне асобнага беларускага войска, эсэры адмовіліся падпісаць Дэкларацыю 31 ліпеня 1920 г. аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ. Меркавалася, што ўлада ВРК ССРБ пашырыцца на ўсе заходнебеларускія землі, якія Расія не перадала Літве. Аднак на дапамогу Польшчы зноў прыйшлі Францыя і ЗША, і 16 жніўня палякі і іх саюзнікі ўкраінцы пачалі контрнаступленне. 12 кастрычніка Войска Польскае зноў увайшло ў Мінск, аднак у гэты дзень у Рызе была падпісана дамова аб замірэнні і прэлімінарных умовах міру. Палякі мусілі пакінуць Мінск і адступіць за вызначаную рысу. У складзе ССРБ засталося шэсць няпоўных паветаў Мінскай губерні (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі і Слуцкі) і асобныя часткі Вілейскага павета Віленскай губерні. 62 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ У снежні 1920 г. у Мінску адбыўся ІІ Усебеларускі з’езд Саветаў. З’езд абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт ССРБ. Яго старшынёю стаў А. Чарвякоў. Быў сфармаваны ўрад ССРБ – Савет Народных Камісараў. Яго таксама ўзначаліў Чарвякоў. Адначасова ён займаў і пасаду народнага камісара замежных спраў. Яго намеснікам прызначылі А. Бурбіса. Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь была прызнана Германіяй. У якасці часткова прызнанага суб’екта міжнароднага права ССРБ 30 снежня 1922 г. разам з Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікай, Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай і Закаўказскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікай заключыла дагавор аб утварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік(СССР, Савецкага Саюза). Подпіс пад дагаворам паставіў А. Чарвякоў. Праз няпоўныя 69 гадоў, 8 снежня 1991 г., кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны на сустрэчы ў Белавежскай пушчы заявілі, што Савецкі Саюз як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне. 10 снежня Украіна і Беларусь, а 12 снежня Расія дэнансавалі саюзны дагавор 1922 г. СССР перастаў існаваць de jure. 16 снежня пачалася паласа прызнання незалежнасці Беларусі іншымі дзяржавамі. *** У перыяд ад Усебеларускага З’езду да 25 сакавіка 1918 г. беларуская рэвалюцыя здзейсніла тры крокі наперад: Беларусь выйшла са складу Расіі, Беларусь была абвешчана незалежнай дзяржавай, Беларусь была абвешчана дэмакратычнай дзяржавай. Рэалізавацца як незалежная і дэмакратычная дзяржава ў 1918–1920 гг. Беларусь не магла, бо заходнія дэмакратыі, перш за ўсё Францыя, якая выдзеліла Расіі каля 5 мільярдаў франкаў пазыкі, не былі зацікаўленыя ў распадзе Расіі. Беларуская рэвалюцыя, здзейсніўшы тры крокі наперад, мусіла адступіць на два крокі назад. Беларусь ад 1920 г. больш не ўваходзіла ў склад Расіі, але не стала незалежнай 63 БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХ І БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ і дэмакратычнай дзяржавай. Незалежнай і нават у пэўнай меры дэмакратычнай Беларусь стала на хвалі дэмакратычнай рэвалюцыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў 1989–1991 гг. Аднак і на гэты раз быў здзейснены крок назад. Беларуская рэвалюцыя не завяршылася, ідэал незалежнай дэмакратычнай Рэспублікі, сфармуляваны ў праграме БРГ/БСГ ў 1903 г., яшчэ не дасягнуты. …Імёны беларускіх сацыялістаў, якія здзяйснялі беларускую ідэалагічную і палітычную рэвалюцыю, займаліся культура-, нацыя- і дзяржаватворчасцю, вяртаюцца. У 2018 г., у дні, калі адзначалася 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці БНР, у Мінску на месцы дома, у якім жылі Іван і Антон Луцкевічы, з’явіўся памятны знак. Трохі пазней адной з вуліц было нададзена імя Аркадзя Смоліча. Ёсць у Мінску і вуліцы Алеся Гаруна (Аляксандра Прушынскага) ды Браніслава Тарашкевіча. Імем Язэпа Лёсіка названа вуліца ў яго роднай вёсцы. Даўно вернутыя з нябыту імёны Змітра Жылуновіча(Цішкі Гартнага) і Аляксандра Чарвякова. Анатоль СІДАРЭВІЧ 64 Пра аўтара Анатоль Сідарэвіч нарадзіўся ў 1948 г. у вёсцы Задуб’е Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філасофскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў. Вывучае гісторыю беларускага нацыянальнага руху і жыццёвы шлях Антона Луцкевіча. Падрыхтаваў да друку кнігі твораў А. Луцкевіча “Да гісторыі беларускага руху(выд. 3-е, 2015),“Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва”(2006),“Барацьба за вызваленьне”(2009), а таксама зборнік“Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сведчаньні”(2007). Адзін з заснавальнікаў і аўтараў праграмных дакументаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі(Грамады). Рэдактар Міхась Скобла. Выходныя дадзеныя Фонд імя Фрыдрыха Эберта| Прадстаўніцтва ва Украіне 01004 Украіна, Кіеў, Пушкінская 34 Адказны за друк Марсэль Ротыг| Дырэктар ФФЭ Кіеў Тэл.:+38(044) 234 0038| Факс:+38(044) 451 4031 http://fes.kiev.ua Замова публікацый: mail(at)fes.kiev.ua Камерцыйнае выкарыстанне публікацый, ажыццёўленых Фондам ім Фрыдрыха Эберта(ФФЭ), не дапускаецца без пісьмовага дазволу ФФЭ. Прадстаўніцтва Фонда імя Фрыдрыха Эберта ва Украіне Фонд імя Фрыдрыха Эберта(ФФЭ) – гэта палітычны фонд, цэнтральны офіс якога знаходзіцца ў Нямеччыне. Наша дзейнасць сканцэнтравана на асноўных ідэях і каштоўнасцях сацыял-дэмакратыі: свабода, справядлівасць і салідарнасць. Наша міжнароднае супрацоўніцтва забяспечваецца сеткай прадстаўніцтваў у больш чым 100 краінах. Нашы намаганні накіраваны на падтрымку палітыкі мірнага супрацоўніцтва ды правоў чалавека, дапамогу ў стварэнні ды кансалідацыі дэмакратычных інстытутаў, заснаваных на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і вяршэнства права, такіх, як вольныя прафсаюзы і моцныя грамадзянскія інстытуцыі. Мы актыўна выступаем за сацыяльную, дэмакратычную і канкурэнтназдольную Еўропу ў межах еўраінтэграцыйных працэсаў. Якраз у згодзе з гэтымі прынцыпамі Прадстаўніцтва ФФЭ у Кіеве, з часу свайго заснавання ў 1996 годзе, падтрымлівае шырокі дыялог з украінскімі партнёрамі, у тым ліку ў галіне ўстойлівага развіцця дэмакратычнага існавання і бяспекі чалавека. Погляды, выказаныя ў гэтай публікацыі, не абавязкова адлюстроўваюць погляды Фонда імя Фрыдрыха Эберта ці арганізацый, дзе працуюць аўтары.